Яркий танец новогодней иллюминации

Незвычайным святлом заззяў Кобрын у гэтыя святочныя дні. Нібы шматлікія агеньчыкі і электрычныя гірлядны ўзялі на сябе ролю мігатлівых, яркіх сняжынак, якіх так не хапае напярэдадні Новага года. Асабліва вабіць сваім хараством навагодняя ілюмінацыя на цэнтральнай плошчы горада. Як заўсёды, радуюць вока ўжо традыцыйныя элементы асвятлення, і, безумоўна, прыцягваюць увагу дзяцей і дарослых незвычайныя аб’ёмныя агні, якія з’явіліся ў нашым горадзе ўпершыню і сталі сапраўдным сюрпрызам для кабрынчан і гасцей горада. Складана апісаць словамі гэта яркае, рухомае, шматколернае хараство, дый няма патрэбы: лепей самім прыйсці ў вячэрні час на плошчу.

Па-новаму ўпрыгожана не толькі сама плошча, але і 16-метровая каркасная прыгажуня-яліна. Не адна тысяча агеньчыкаў ззяе на ёй сёлета, прычым перавага аддадзена святлодыёдным энергазберагаючым лямпачкам. Дадатковая навагодняя ілюмінацыя ўстаноўлена і на набярэжнай і ў былым ваенным гарадку, дзе таксама ўзвышаюцца лясныя зялёныя прыгажуні.

Ян ПАЛЕСКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *