Талент разкрываецца з дзяцінства

p5255282

З 23 па 24 мая ў Брэсце праводзіўся пяты абласны шахматны турнір, прысвечаны памяці семіразовага чэмпіёна Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Сайгіна. У мерыемстве прынялі ўдзел 58 юных спартсменаў з Брэста і Кобрына. Паводле слоў трэнера-выкладальніка аддзялення шахмат КСДЮШАР Таццяны Сварцэвіч, яе выхаванцы прадэманстравалі выдатную гульню, волю да перамогі і інтэлект. Нягледзячы на моцны прэсінг сапернікаў, каманда нашага горада выступіла дастойна.
Ва ўзростнай групе да 10 гадоў пераможцам стаў Віктар Леванюк, у групе да 8 гадоў – Алег Беразоўскі і Ганна Мартысевіч. Сярод дзесяцігадовых спартсменаў прызавыя месцы заваявалі Яна Ільючык, сярод васьмігадовых Аміна Кармава і Ілля Карнелюк.
Пераможцы і прызёры за свае намаганні атрымалі памятныя падарункі і дыпломы ад аддзела па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама і УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”. Таксама прадугледжваліся ўзнагароды і для самых юных удзельнікаў. Спецыяльны прыз атрымаў пяцігадовы кабрынчанін Яўген Кандрацюк.
Раман МЕЛЬНІК
Фота аўтара
На здымку: Таццяна Сварцэвіч з пераможцамі і прызёрамі спаборніцтваў па шахматах

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *