В торговых точках Кобрина небывалая предновогодняя активность

Хоць да Новага года застаецца яшчэ болей трох тыдняў, у многіх магазінах горада і раёна ўжо адчуваецца радасны, перадкалядны настрой з пашырэннем адпаведнага асартыменту, з прапановамі святочных пакупак.

— І ўсё ж апошнім часам мяняецца сітуацыя, мяняюцца тэндэнцыі, — гаворыць дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Гандлёвае прадпрыемства “Надзея” Юрый Цапко. – Калі яшчэ некалькі гадоў таму ажыўленне ў гандлі назіралася недзе з сярэдзіны снежня, людзі актыўна назапашвалі шампанскае, розныя далікатэсы, то апошнім часам – за 2-3 дні да Новага года. Прычына – сёння ёсць упэўненасць, што дэфіцыту не існуе, усё неабходнае можна набыць у любы дзень і час. Аднак мы, як гандлёвае прадпрыемства, усё роўна штогод актыўна рыхтуемся да сустрэчы гэтага чаканага ўсімі свята. Сёлета таксама, лічу, падрыхтаваліся належным чынам: закуплены дадатковыя аб’ёмы шампанскага, кандытарскіх вырабаў, іншых адпаведных тавараў. Актыўна ідзе фарміраванне навагодніх падарункаў для дзяцей.

— І які атрымліваецца сярэдні кошт такога навагодняга падарунка?

— Усё залежыць ад яго напаўнення. Можна сфарміраваць адносна танныя падарункі, выкарыстаўшы толькі карамелі з дадаткам не вельмі дарагіх шакаладных прысмакаў. А можна ўзяць і элітныя гатункі шакаладных цукерак, зрабіць падарунак больш важкім – і ён ужо будзе мець зусім іншы, даволі значны кошт. Напрыклад, мы рыхтавалі падарункі для 260 дзяцей нашай арганізацыі – пакункі вагой прыблізна 1 кілаграм 100 грамаў, з даволі разнастайным змесцівам. Кошт такога добрага падарунка атрымаўся ў межах 55 тысяч рублёў. Увогуле, у нашых фірменных гандлёвых кропках можна знайсці навагоднія падарункі вагой ад 0,5 да 1,2 кілаграма – і адпаведна па рознай цане.

А ці рыхтуе фірма “Надзея” перад Новым годам для сваіх кліентаў нешта асабліва прыемнае, запамінальнае?

— Безумоўна. Спадзяюся, у бліжэйшы час мы канчаткова дамовімся з нашымі пастаўшчыкамі аб пэўных зніжэннях, каб у нас таксама была магчымасць правесці шэраг акцый і распродажаў. Прыемна, што ўжо сёння ў пакупнікоў ёсць магчымасць набыць перад святам тэлевізары ў крэдыт, у магазіне “Усё для дома”. Як заўсёды, напярэдадні Новага года ў многіх гандлёвых кропках “Надзеі” будуць арганізаваны выстаўкі-продажы кулінарных і кандытарскіх вырабаў.

Ян ПАЛЕСКІ.

НА ЗДЫМКУ: набыць навагодні падарунак з рук прадаўца 5 разраду Кацярыны Рымарук, якая не першы год працуе ў кандытарскім аддзеле магазіна “Мерыдыян” ААТ “ГП “Надзея”, сапраўды вельмі прыемна!..

Фота аўтара.

В торговых точках Кобрина небывалая предновогодняя активность: 4 комментария

  • 23/12/2011 в 9:12
    Permalink

    Haibude, дзякуй! І Вам таго ж! :))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 20/12/2011 в 22:25
    Permalink

    Надо или не надо колбаса это решать уже каждому самому. Если Вы мой взор хотите окинуть на европейцев, то как бы я не старался быть позитивным в моих коментариях, Ваша статья превратилась бы в простой беларуский анекдот над которым бы даже смеяться не хотелось!
    С Наступающим Вас….безкалбасным новым годам!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 15/12/2011 в 9:33
    Permalink

    Haibude, а навошта нам гэтая каўбаса?))). Вунь, глядзіце на эўрапейцаў. Вегетарыянец і вегетарыянцам паганяе!)). І ўсе такія тонкія і звонкія)). 🙂 Будзьма пазітыўнымі, брацце!))). Святы хутка!)))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 14/12/2011 в 22:27
    Permalink

    «В торговых точках Кобрина небывалая предновогодняя активность»!!! НЕБЫВАЛАЯ!? Я понимаю когда колбаса по 20тыс.была, вот тогда была небывалая активность, а в этом году это пыль не бывалости!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *