Наведение порядка — обязанность каждого кобринчанина

У працэсе чарговага штотыднёвага рэйду па кантролі за станам добраўпарадкавання пад эгідай аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама сумесна з Кобрынскім занальным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама журналістамі мясцовых мас-медыя падводзіўся своеасаблівы вынік мінулых мерапрыемстваў. Правяраючыя вярталіся на ўжо вядомыя адрасы ў Кобрыне, каб даведацца, што зроблена па выпраўленні недахопаў, якія былі выяўлены яшчэ ў верасні.


Так, гаспадарам дамоў №18 і №22 па вул. Хвойнай раней прапанавалася прывесці ў належны стан сцёкавыя канавы – абкасіць іх і ачысціць ад восеньскага смецця. І як пераканаліся ўдзельнікі рэйду, абяцанні жыхароў гэтай вуліцы ў цэлым былі выкананы. Многім уладальнікам жылля ў прыватным сектары можна браць прыклад з такіх адносін да чысціні і парадку, у тым ліку і жыхарам дома №65 па вул. Школьнай. У мінулы раз тут не была скошана высокая трава каля і ўнутры сцёкавай канавы. Не было прыбрана бытавое і будаўнічае смецце з прысядзібнага ўчастка. Цяпер сітуацыя зрушылася з “мёртвай кропкі”. Канава і частка тэрыторыі навокал “на хуткую руку” абкошаны, але да парадку далёка. Трэба прыбраць “завалы” і кучы смецця каля хаты. Уладальнік дома №51 па гэтай жа вуліцы таксама не паклапаціўся аб тым, каб завяршыць навядзенне парадку. Са сцёкавай канавы смецце прыбрана, але чарот так і застаўся няскошаным.

Хутка белай коўдрай накрыецца зямля. Гаспадарам прыватных сядзіб неабходна прыбраць лісце і смецце са сцёкавых канаў, каб папярэдзіць верагодныя падтапленні ўчасткаў.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў рэйду былі і вытворчыя прадпрыемствы. Правяраючыя азнаёміліся са станам спраў у ПМК-16. Існуюць пэўныя недахопы. Недастаткова ажыццяўляецца работа па ўборцы апаўшага лісця, своечасова не падкошваецца расліннасць, асабліва каля будынкаў. Неабходна здаць на металалом старыя вагончыкі, якія не падлягаюць аніякай рэстаўрацыі і толькі ствараюць непрывабную карціну, адрэстаўрыраваць “візітную картачку” прадпрыемства – будынак прахадной, прыбраць смецце каля бара “Віёла”, які арандуюць у ПМК-16 “прыватнікі”. Дырэктар арганізацыі Міхаіл Цецярук запэўніў, што недахопы будуць выпраўляцца.

Кіраўнікам усіх прадпрыемстваў і арганізацый неабходна рэгулярна сачыць у тым ліку і за станам месцаў агульнага карыстання, цэхаў і прамысловых пляцовак і інш. Трэба памятаць, што за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства існуюць даволі сур’ёзныя штрафы – ад 5 да 50 базавых велічынь. Навядзенне парадаку – патрабаванне не часовае. Гэта абавязак кожнага з нас.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Ладан афонский монастырский fimiama.com.