Два новых творческих проекта стартовали в Кобринско-Малоритской РОС ДОСААФ

Нядаўна стартавалі абласныя этапы творчага конкурсу  ”ДТСААФ – у фатаграфіях” і паэтычнага спаборніцтва “ДТСААФ – гонар краіны”, якія прысвечаны рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “ДТСААФ — моладзі, моладзь — Радзіме” і святкаванню 85-й гадавіны абароннага таварыства.


Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца ўсе жадаючыя (незалежна ад узросту), дзеці і падлеткі, дапрызыўная моладзь, прадстаўнікі працоўных калектываў ці творчых аб’яднанняў, якім будзе цікава пазнаёміцца з традыцыямі абароннага таварыства ці папоўніць яго рады.

Фотаконкурс праводзіцца па чатырох намінацыях. Першая —  “85 гадоў на службе Айчыне” — мае на ўвазе фотаработы, якія адлюстроўваюць найбольш важныя перыяды гісторыі і дзейнасці Асаавіяхім–ДТСААФ, падрыхтоўкі  спецыялістаў для Узброеных Сіл і іншых воінскіх фарміраванняў, добрыя справы людзей, ветэранаў абароннага таварыства, якія ўнеслі істотны ўклад у яго развіццё.

У другой намінацыі — “Выхоўваць патрыётаў” – прымаюцца  фатаграфіі, якія прысвечаны дзейнасці аргструктур  ДТСААФ па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, падрыхтоўцы моладзі да ваеннай службы, узаемадзеянню з органамі ўлады, сілавымі ведамствамі, грамадскімі, ветэранскімі і маладзёжнымі аб’яднаннямі.

“Спорт — здароўе нацыі” – наступная намінацыя, у якой неабходна прадставіць ілюстрацыі па тэматыцы развіцця ў аргструктурах ДТСААФ  тэхнічных,  авіяцыйных, ваенна-прыкладных відаў спорту і тэхнічнай творчасці моладзі, дасягненняў спартсменаў абароннага таварыства, рэкардсменаў свету, Еўропы і краіны.

У намінацыі “Партрэт сучасніка ДТСААФ” трэба падрыхтаваць  фатаграфіі перадавых членаў таварыства.

На паэтычнае спаборніцтва прадстаўляюцца вершы, якія таксама адлюстроўваюць асноўныя аспекты дзейнасці ДТСААФ, важнейшыя гістарычныя падзеі ў лёсе арганізацыі. Паводле вынікаў адбору лепшыя будуць удзельнічаць у фінале творчых спаборніцтваў. Пераможцы атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі ад Цэнтральнага савета ДТСААФ. Дасылаць свае работы трэба не пазней чым да 15 студзеня 2012 года ў Кобрынска-Маларыцкую МРАС ДТСААФ, на базе якой створаны арганізацыйны камітэт двух конкурсаў. Больш падрабязна аб умовах акцыі можна даведацца па тэлефоне 801-19-09 (МТС).

Раман МЕЛЬНІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *