В Кобринском районе состоялась антитабачная акция

Нядаўна, з 10 па 17 лістапада, у вобласці прайшла акцыя “Сусветны дзень адмовы ад курэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў”.

Мерапрыемствы ў межах акцыі прайшлі таксама і ў нашым раёне. Так, “круглыя сталы”, урокі здароўя і гутаркі з удзелам медыкаў і спецыялістаў, прысвечаныя барацьбе з курэннем і здароваму ладу жыцця, адбыліся ў Кобрынскім дзяржаўным прафесійным ліцэі сферы абслугоўвання і Кобрынскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы, іншых навучальных установах. Усхваляваныя выступленні медыкаў прагучалі таксама на хвалях мясцовага радыё, у перадачах “Кобрын-ТВ”. У межах кінаакцыі “Лепей жыць, чым дым піць” былі арганізаваны паказы тэматычных відэаролікаў. Разнастайныя інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы, якія наглядна звяртаюць увагу на праблему табакакурэння і яе наступствы, размешчаны на інфармацыйных стэндах у лячэбных установах, на прадпрыемствах, у іншых грамадскіх месцах. А, напрыклад, у цэнтральнай раённай бальніцы, у некаторых іншых арганізацыях яшчэ раней з’явіліся зоны, вольныя ад курэння. Розныя аспекты праблемы табакакурэння, уключаючы рызыку развіцця анкалагічных захворванняў як ад актыўнага, так і пасіўнага курэння, неаднаразова асвятляла і наша газета.

Ул. інф.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *