Шлях да алімпійскага золата

p4133121

    Каманда Кобрынскага раёна па дзюдо “Нашы вытокі” вось ужо не першы год з’яўляецца сапраўднай кузняй спартыўных талентаў. Мясцовыя спартсмены дэманструюць высокія вынікі на спаборніцтвах не толькі абласнога, рэспубліканскага, але і міжнароднага ўзроўняў. Днямі ў Літоўскім горадзе Шаўляй праводзіўся чэмпіянат Еўропы па самба, у якім прынялі ўдзел каманды з Расіі, Балгарыі, Францыі, Германіі, Польшчы і інш. Дарэчы, барадзьба самба мае многа агульнага з дзюдо. Такія ж захопы, кідкі, балявыя. І па гэтаму дзюдаісты маюць усе магчымасці без перашкод выступаць у гэтым відзе спорту. Як прыемна, што ў прэстыжных стартах такога высокага ўзроўню паспяхова выступіла і наша зямлячка, член каманды “Нашы вытокі”, выхаванка кобрынскіх трэнераў па дзюдо Андрэя Анішчука і Вячаслава Рыся сямнаццацігадовая Ілона Смірніенка, якая сярод дзяўчын заняла бронзавы медаль.
    Ілона Смірніенка па натуры даволі энергічная, гумарная, і ў той жа час адказная і сціплая дзяўчына. З дзяцінства яна вырашыла займацца справай, якая б прыйшлася па душы. Вось у такіх пошуках яна прыйшла на заняткі па дзюдо ў Кобрынскую КСДЮШАР да першага яе трэнера Андрэя Анішчука. Чаму дзюдо?
    -Мяне зацкавіла тое, што праз некаторы час здолела навучыцца плаваць, падцягвацца, “круціць кола”, адціскацца, і нават пастаяць за сябе. – з усмешкай гаворыць Ілона.
    Пасля заканчэння КСДЮШАР дзяўчына паступіла ў Брэсцкае вучылішча алімпійскага рэзерву, дзе ей выкладае ўсе сакрэты японскай барадзьбы старшы трэнер гэтай установы, ён жа адзін з галоўных заснавальнікаў дзюдо на Кобрыншчыне Вячаслаў Рысь.
    Ілона раней выступала на Еўразійскіх гульнях у Брэсце, дзе заняла 2 месца, на першанствах Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы фінансавай і маральнай дапамозе дырэктара фірмы “Нашы вытокі” Сяргею Амельянчуку, які заўсёды падтрымлівае аднайменную каманду кобрынскіх дзюдаістаў, дзяўчына выехала на еўрапейскія спаборніцтвы. Паедынкі былі складаныя і жорсткія. Асабліва добра падрыхтаваліся саперніцы з Расіі, якія выходзілі на татамі нават з гучнымі крыкамі, каб напужаць апанентаў. Але, сэрца Ілоны калацілася ад спартыўнага азарту, а вочы блішчэлі як і заўсёды — імпэтам і весялосцю.
    Пасля цэрымоніі ўзнагароджання, яе імя гучала на многіх мовах і адразу ж стала вядомым на ўсю спартыўную Еўропу. А гэта сур’ёзнае дасягнене, як правіла, адкрывае перад спарстменамі даволі шырокія перспектывы. У Беларусі, напрыклад, з такой ўзнагародай можна па выніках субяседавання без конкурсу паступіць на спартыўны факультэт Белдзяржуніверсітэта фізічнай культуры, трапіць у асноўны састаў нацыянальнай зборнай і выступаць на сусветных чэмпіянатах.
    Шлях да поспеху яшчэ ніколі не бываў простым. Гэта штодзённая, марудная праца. Пастаянныя трэніроўкі. Нават на вучобу застаецца мала часу, не гаворачы пра дыскатэкі. Аднак, дзяўчына ведае дзеля чаго такія іспыты – у перспектыве стаць прафісійным спартсменам, і прыкласці ўсе намаганні, каб перамагчы на аліпіядзе.
    …Калі Ілона прыязджае ў Кобрын, яна адразу ж прыходзіць у залу КСДЮШОР, вітаецца з трэнерамі, ўзгадвае свае першыя крокі ў дзюдо. Як бы там ні была, але спорт усёж-такі развіў у яе каштоўнейшыя чалавечыя якасці – мэтанакіраванасць і веру ў свае сілы, дзякуючы якім крочыць па дарослым жыцці значна лягчэй.
    Раман МЕЛЬНІК
    На здымку аўтара: Бронзавы прызёр чэмпіянату еўропы Ілона Смірніенка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *