В Кобринском лицее сферы обслуживания развёрнута антитабачная кампания

Нядаўна прайшла ў Кобрынскім дзяржаўным прафесійным ліцэі сферы абслугоўвання цікавая і пазнавальная сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню адмовы ад курэння. У сустрэчы прынялі ўдзел урач-валеолаг Кобрынскай ЦРБ Святлана Васільева і ўрач-валеолаг Ефрасіння Гурбанава.


Дарэчы, менавіта ў навучальных установах праблема курэння, на жаль, застаецца вельмі актуальнай. Хто хоць раз не сустракаў па так званых “завуголлях” чародкі падлеткаў, якія выбягаюць на перапынках высмаліць доўгачаканую цыгарэту. Між тым, як адзначыла Ефрасіння Гурбанава, шкода курэння пачынаецца звонку – і закранае ўвесь арганізм.

— Першая і самая распаўсюджаная прымета аматара тытуню – характэрны жоўты налёт на зубах. Прычым выдаліць яго вельмі складана нават метадам адбельвання зубоў – і калі пасля адбельвання чалавек зноў пачынае курыць, усё вяртаецца назад. Але самае страшнае – што курэнне прыводзіць да анкалагічных захворваннях ротавай поласці.

Цікавы матэрыял навучэнцам ліцэя прапанавала і Святлана Васільева. Ілюструючы свае словы кадрамі з мультымедыйнай прэзентацыі, яна падрабязна расказала пра шкодны ўплыў тытунёвага дыму на чалавечы арганізм. Асаблівая ўвага ўдзялялася дзяўчатам, якія, ужываючы тытунь, шкодзяць не толькі сабе, але і свайму будучаму дзіцяці.

Гледзячы на тое, як уважліва слухалі выступаючых навучэнцы ліцэя, можна спадзявацца – тыя, хто не курыць, пасля гэтай сустрэчы наўрад ці возьмуцца калі-небудзь за цыгарэту. А тым, хто ўжо ўцягнуўся ў гэтую шкодную звычку, хацелася б проста нагадаць адну простую рэч — кінуць курыць не позна ніколі. І чым раней вы гэта зробіце, тым хутчэй зможаце вярнуцца да здаровага, актыўнага і паўнацэннага жыцця.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Виззиты - у нас дешевле.