Где укрепить здоровье в Кобрине?

Сёння насельніцтва Кобрыншчыны мае магчымасць далучыцца да самых папулярных відаў спорту, значна ўмацаваць сваё здароўе і зрабіць заняткі фізкультурай рэгулярнымі дзякуючы існуючым спартыўным аб’ектам і цэламу спектру паслуг, якія яны прапануюць.

Стадыён “Юнацтва” – ад тэніснай ракеткі да хакея на траве (вул. Суворава, 41)

Адзін з найболей прыгожых і сучасных спартыўных аб’ектаў. Прычым сёння гэта не толькі футбольнае поле з трыбунамі і лёгкаатлетычнымі дарожкамі. Да паслуг аматараў баскетбола і валейбола абсталяваны адпаведныя пляцоўкі. Асобная пляцоўка чакае ігракоў у хакей на траве. Пачынаючыя і больш вопытныя тэнісісты заўсёды могуць памерацца сіламі на сучасным корце. Можна скарыстацца абанементам, разлічаным на 10 гадзін. А калі вы неабыякавыя да кія з шарамі, добрую гульню вам забяспечыць більярд, таксама абсталяваны ўсім неабходным. Нарэшце, ёсць на стадыёне і свая саўна, пара якой толькі дадасць вам здароўя і добрага настрою.

КСДЮШАР – заплывы, кольцы, барацьба (вул. Дзяржынскага, 60)

Самы шырокі спектр паслуг прапануе таксама і комплексная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву. Акрамя басейнаў для заняткаў плаваннем для дзяцей і дарослых, тут гасцінна расчыняюць дзверы залы дзюдо, валейбола і лёгкай атлетыкі. Кожны можа выбраць сабе занятак па душы і снарады па сілах у трэнажорнай зале. У апошні час вялікай папулярнасцю сталі карыстацца заняткі аквааэробікай. Ніколі не пустуе зала настольнага тэніса. Як, дарэчы, не пустуюць спартыўныя і трэнажорныя залы ад КСДЮШАР і ў Хідрах, дзе да актыўных заняткаў фізкультурай мае магчымасць далучыцца сельскае насельніцтва. Варта дадаць, што на большасць паслуг у КСДЮШАР прадугледжаны шэраг ільгот і скідак для пенсіянераў, інвалідаў, дзяцей са шматдзетных сем’яў і дзяцей-сірот, якія засталіся без бацькоўскай апекі.

Лядовая арэна – пляцоўка сапраўднага здароўя (пл. Замкавая, 11А)

Добры лёд любіць вострыя канькі – і таму ў ДУ “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа па зімовых відах спорту г. Кобрына” вам завостраць іх у самым лепшым выглядзе. І, вядома, дадуць магчымасць скарыстацца пракатам, калі вы яшчэ не разжыліся сваімі. Бярыце і катайцеся на здароўе – у пэўныя часы пляцоўка лядовай арэны адкрыта для людзей любых узростаў.  Ёсць тут і свае трэнажорныя залы, якія можна наведваць ад аднаго да 12 разоў, у залежнасці ад абанемента. Можна таксама скарыстацца паслугамі харэографа (фітнес), а пры жаданні заказаць і экскурсію па лядовай арэне.

Аквапарк – крыніца свежасці і бадзёрасці (вул. Гастэла, 15)

Сапраўднае здароўе і бадзёрасць дорыць кабрынчанам і гасцям горада, – аквапарк. Тут, у “царстве” воднай стыхіі, знаходзіцца цэлы комплекс аздараўленчых паслуг: басейн і саўны, трэнажорная зала, зала аэробікі. З задавальненнем наведваюць аквапарк дзеці, для якіх арганізавана дзіцячае плаванне. Шэраг карысных і аздараўленчых паслуг прапануе медыцынскае аддзяленне: разнастайныя водныя масажы, душы, адмысловыя ванны. Час можна арганізаваць так, каб спартыўныя заняткі гарманічна спалучаліся з аздараўленчымі працэдурамі.

У сваім аглядзе мы спыніліся далёка не на ўсіх спартыўных аб’ектах і паслугах, якімі можа актыўна карыстацца наша насельніцтва. Ёсць таксама магчымасць заняцца боксам, веславаннем, паехаць на асобную базу адпачынку, выбраць адпаведную трэнажорную, танцавальную ці спартыўную залу. Галоўнае – каб было жаданне займацца спортам рэгулярна і з ахвотай.

Падрыхтаваў Ігар ФЕДАРОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

сайт о строительстве http://stroi-archive.ru/