На “Зарніцы” сумна не бывае

p5215161

    З 21 па 22 мая на базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Хваля” пад эгідай упраўленя адукацыі, аддзела па справах моладзі райвыканкама, РК ГА “БРСМ” і РАС ДТСААФ сярод сярэдніх навучальных устаноў Кобрыншчыны праводзілася ваенізаваная гульня “Зарніца – 2009”, якая была прымеркавана да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў. Заяўкі на ўдзел падалі 27 каманд.
    Гэту дынамічнае і захапляльнае мерапрыемства цудоўна памятаюць людзі старэйшага пакалення. “Зарніца” яшчэ ў савецкія часы збірала пад сваімі сцягамі самых спрытных і фізічна падрыхтаваных школьнікаў, якія набывалі каштоўныя якасці сапраўдных абаронцаў Айчыны. Дзяўчынкі маглі запраста накласці жгут ці шыну параненаму чалавеку, аказацьб першую медыцынскую дапамогу. Хлопцы спаборнічалі ў шматлікіх спартыўных мерапрыемствах, выконвалі нарматывы па кулявой стральбе, зборцы-разборцы зброі, нават атпрацоўвалі асновы тактыкі вядзення боя. Адна з суддзяў гульні, загадчык аддзела мастацкай творчасці РЦДТ Ірына Макарэвіч з усмешкай і цеплынёй успамінае тыя часы і сцвярджае, што сцэнарый сучаснай “Зарніцы” мала чым адрозніваецца ад той, што была раней. Усе ўдзельнікі атрымліваюць непаўторныя ўраджанні, і зарад бадзёрасці. Паводле галоўнага куратара гульні метадыста ўпраўлення адукацыі райвыканкама Анатоля Трубчыка, пасля пэўнага перапынку было прынята рашэнне пачаць гэту гульню зноў, паколькі яна спрыяе прапагандзе здаровага ладу жыцця і патрыятызму ў маладзёжным асяроддзі.
    Самі ўдзельнікі са здавальненнем, імпэтам і вялікім жаданнем прыехалі на такія спабоніцтвы. Напрыклад, вучаніца восьмага класа СШ№8 Кацярына Анрэенкава ўпершыню спрабуе свае сілы ў “Зарніцы” і дзякуе арганізатараў за цудоўную магчымасць не толькі прадэманстраваць свае здольнасці, але і з карысцю, цікава правесці вольны час.

p5215174

    Былі сярод удзельнікаў і ўжо даволі вопытныя каманды, як напрыклад рабяты з Верхалесскай СШ пад кіраўніцтвам настаўніка фізкультуры Мікалая Уласюка. У мінулым годзе яны занялі другое месца на “Зарніцы” і абаранялі гонар раёна на абласных спаборніцтвах. На сённяшні дзень у Верхалесскай СШ створаны максімальна спрыяльныя ўмовы для заняткаў ваенізаванымі відамі спорта. Па ініцыятыве адміністрацыі была пашыта ўніформа для кожнага ўдзельніка каманды, набыты неабходны спортінвентар. Рэгулярна тут праводзяцца ўнутрышкольныя патрыятычныя мерапрыемствы да Дню абаронца Айчыны, конкурсы агляду строя і песні. Падрыхтоўка да “Зарніцы” ажыцяўляецца ў вольны час і па суботах. Набор у каманду вядзецца на конкурсных умовах, з-а вялікай колькасці жадаючых.

      На ўрачытым адкрыцці “Зарніцы” на плацу шчыльнымі радамі вытстраіліся ўдзельнікі. З найлепшымі пажаданямі да прысутных звярнуўся начальнік упраўлення адукацыі райвыканкама Валянцін Трубчык, які выказаў упэўненасць у далейшым развіцці падобных мерапрыемстваў.
      -Кожны грамадянін Рэспублікі Беларусь, а тым больш моладзь, абавязаны калі спатрэбіцца абараніць сваю Радзіму са зброяй у руках. У далёкім 1944 годзе Дзівінскую зямлю ад фашыстаў з крывавымі баямі вызвалялі савецкія войскі. У цэнтры вёскі былі пахаваныя прыкладна 150 герояў той вайны. Важна на прыкладах мужнасці выхоўваць маладое пакаленне. Беларусь – сувярэнная, незалежная дзяржава, якая павінна мець баездольныя ўзброеныя сілы, — адзначыў Валянцін Васільевіч.

p52151951

    Таксама віталі моладзь першы сакратар РК ГА БРСМ Віктар Вярбіцкі, начальнік 2 аддзела службы аховы дзяржаўнай граніцы Пінскага пагранічнага атрада, маёр Віталій Данільчанка. А потым прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь. Як высветлілася, візіт ваеннаслужачых быў не выпадковы. Яны падрыхтавалі для удзельнікаў ваенізаванай гульні цікавую выставу самага сучаснага ўзбраення, якое паступіла ў часці і злучэнні пагранічных войскаў.

p5215242

    Усім прыйшліся да спадобы паказальныя выступленні кінолагаў з іх дрэсірованымі баявымі сябрамі – дзвума нямецкімі аўчаркамі, якія дэманстравалі навыкі затрымання парушальнікаў дзяржаўнай мяжы, пошуку забароненых для ўвозу рэчываў.

p5215253

    Пасля абеда каманды прынялі ўдзел у аглядзе-конкурсе строя і песні, аперацыі “Снайпер”, дзе змагаліся за лідарства ў кулявой стралье, інтэлектуальным конкурсе “Старонкі ваеннай гісторыі”. Увечары крыху стаміўшыхся юнакоў і дзяўчат запрасілі на тэматычную дыскатэку.
    На другі дзень школьнікі праявлі свае веды і навыкі ў ваенна-спартынай эстафеце, медыка-санітарнай падрыхтоўке а таксама ў творчым спаборніцтве па выпуску баявых лісткоў.
    У выніку па адзінагалоснаму рашэнню журы першае месца заваявала каманда Верхалесскай СШ, другое месца ў СШ№4, трэцяе — у СШ№8
    Прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў, а пераможцы граматамі ўпраўлення адукацыі райвыканкама памятнымі і салодкімі прызамі ад аддзела па справах моладзі і РК ГА БРСМ. Каманда, якая заняла першае месца, будзе прадстаўляць Кобрыншчыну на абласной гульні “Зарніца”, якая адбудзеца ў пачатку чэрвеня ў Пружанах.
    Раман МЕЛЬНІК
    Фота аўтара
    На здымку: каманды-удзельнікі “Зарніцы”; на выставе ўзбраення Пінскага пагранатрада.
    27 мая 2009 года

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *