Кобринская прядильно-ткацкая фабрика «Ручайка» была представлена на «Стройэкспо-2011»

Нядаўна ў Мінску прайшла спецыялізаваная выстаўка “Будэкспа. Восень-2011”, у якой прымала ўдзел ААТ “Кобрынская прадзільна-ткацкая фабрыка “Ручайка”.

Магчымасць значную частку прадукцыі выпускаць на карысць будаўнічай галіны ў прадпрыемства з’явілася пасля запуску лініі па вырабе матэрыялаў, насычаных ці пакрытых ПВХ. Таму на выстаўцы ў сталіцы ПТФ “Ручайка” дэманстравала такія тавары ўласнай вытворчасці, як тэнтавы матэрыял, які выкарыстоўваецца для рознага роду пакрыццяў, вырабу палатак і да т.п., банэрны матэрыял, запатрабаваны ў рэкламнай дзейнасці, матэрыял для шахтавай вентыляцыі, дахавы матэрыял (ПВХ-мембрана), які на еўрапейскіх абшарах стаў добрым заменнікам руберойду. Прадукцыю на стэндзе кобрынскіх тэкстыльшчыкаў таксама дапаўнялі рознага роду сеткі: фасадная, тынковачная, маскітная, шэраг іншых таварных найменняў.

Асаблівы інтарэс у гасцей і ўдзельнікаў выстаўкі выклікалі тэнтавы матэрыял (у тым ліку і ў якасці для накрывання басейнаў), дахавы матэрыял, тынковачная і маскітныя сеткі. У час выстаўкі спецыялісты фабрыкі мелі магчымасць пашырыць кантакты з калегамі іншых аналагічных прадпрыемстваў, абмяняцца вопытам, паглыбіць свае веды. Адзін з прыемных момантаў – атрыманне дыплома “За шырокі асартымент прадстаўленай прадукцыі і дызайнерскае афармленне стэнда”. Несумненная карысць ад удзелу ў “Будэкспа. Восень-2011” была і ў тым, што з’явіліся рэальныя перспектывы выхаду на зацікаўленыя ў падобнай прадукцыі рынкі Літвы, тавары “Ручайкі” таксама прывабілі шмат новых патэнцыяльніх пакупнікоў з Расіі і Украіны.

Ігар ФЕДАРОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *