Что следует знать будущему охотнику?

Паляванне, якое некалі было толькі сродкам існавання чалавецтва, сёння  стала цікавейшым адпачынкам мужчын. Паляўнічыя–аматары гатовы пераадольваць дзясяткі кіламетраў, каб потым хоць і стомленымі, але з добрым здабыткам пасядзець ля вогнішча, абмяняцца ўражаннямі ад палявання. І нават калі не пашанцуе, не страшна. Галоўнае — сустрэцца з лясным жыхаром, ужо гэта падымае настрой. Так мяркуе аматар палявання Мікалай Іванюк. Прыемныя эмоцыі перапаўняюць паляўнічых, калі дамоў яны вяртаюцца не з пустымі рукамі, і з якім жаданнем чакаюць сезона палявання!

Паляванне дазваляецца ў вясенне–летні і асенне–зімовы перыяды. Недастаткова мець толькі ружжо. Патрэбна ліцэнзія. Гэты дакумент — пацвярджэнне того, што асоба валодае ведамі, неабходнымі для дзейнасці. Каб атрымаць ліцэнзію, патрэбна здаць экзамен у выглядзе тэста. Гэта можна зрабіць у Кобрынскім доследным лясгасе. Акрамя ліцэнзіі,  трэба мець пуцёўку, у якой вызначана, на якую жывёлу дазваляецца паляваць.

Лясная гаспадарка Кобрынскага раёна стварае ўсе магчымасці для цікавага палявання, якое можна спалучыць з адпачынкам на прыродзе. У раёне створаны гасцявыя дамы.

Галоўнае трэба памятаць, што пасля нас павінна нешта застацца і нашым нашчадкам. Таму да прыроды неабходна адносіцца ашчадна.

Анатоль ТАРАСЮК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *