Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Лазарчук віншуе лепшых механізатараў

Працы не баяцца

Вясна — адказны час для аграрыяў. І калі з умовамі надвор’я паспрачацца нельга, то ад сумленнай працы і стараннасці механізатараў, паляводаў і іншых работнікаў сельскай гаспадаркі залежыць многае.

Штогод старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Лазарчук віншуе лепшых механізатараў на сяўбе. Сёлета далучыўся да віншаванняў і загадчык аддзела сацыяльна-эканамічнай работы Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Бараноўскі. 

Пісьмы падзякі і каштоўныя падарункі былі ўручаны механізатарам адкрытых акцыянерных таварыстваў “Гарадзец-агра”, “Любань”, “Пакроўскі”, “Батчы” і “Раданежскае”.

Як адзначыў Васіль Лазарчук, лепшых вызначалі спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Кобрынскага райвыканкама, былі ўлічаны лічбавыя паказчыкі і сумленныя адносіны да працы.

— У “Гарадзец-агра” працую ўжо 13 гадоў, да гэтага была іншая гаспадарка, — расказвае ўзнагароджаны Аляксандр Заноўскі, які на момант візіту ўжо засеяў больш за тысячу гектараў. – А як жыць без працы? Тым больш, калі справа падабаецца.

Людміла ПАШКОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ аўтара: (злева направа) Аляксандр Заноўскі прымае віншаванні ад Васіля Лазарчука і Аляксанра Бараноўскага.