Продукция Дивинского цеха переработки древесины востребована в странах Евросоюза

Дзівінскі цэх па перапрацоўцы драўніны з’яўляецца адным з падраздзяленняў Кобрынскага доследнага лясгаса. Гісторыя цэха пачалася ў 1975 годзе. З 1985-га ён размяшчаецца ў прасторных будынках, што дазволіла пашырыць вытворчасць прадукцыі. На дадзены момант рэнтабельнасць вытворчасці складае 18-20%. На прадпрыемстве працуюць 53 чалавекі, сярод якіх станочнікі, рамшчыкі, сартавальнікі драўніны, машыністы, вадзіцелі.

Сярэдні заробак звыш мільёна рублёў.

Сыравіну для перапрацоўкі пастаўляюць з сямі лясніцтваў: Запрудскага, Пятровіцкага, Балоцкага, Павіццеўскага, Засімоўскага, Верхалескага і Дзівінскага. Нягледзячы на вялікія аб’ёмы перапрацоўкі, дырэктар Іван Смяховіч запэўніў, што колькасць лясных плошчаў не змяншаецца, бо Кобрынскім лясгасам актыўна вядзецца работа па ўзнаўленні і пасадцы лесу. Амаль уся перапрацаваная драўніна ідзе на экспарт, пераважна ў краіны Балтыі і Германію. Прадпрыемства мае тры цэхі: цэх па перапрацоўцы дробнатаварнай драўніны, лесапільны і цэх па ацыліндроўцы і акорванні драўніны. Асаблівым попытам карыстаецца кол акораны, якога адпраўляюць у вялікіх аб’ёмах на экспарт. На прадпрыемстве рэгулярна абнаўляецца абсталяванне. Нядаўна паставілі новыя стужачныя станкі, рыхтуецца памяшканне для ўстаноўкі новага станка для астрожкі дошкі для падлогі, вагонкі і іншых вырабаў. Гэта дазволіць больш плённа працаваць на экспарт і ўнутраны рынак. Ёсць новы сушыльны комплекс.

Цэх працуе безадходна. Драўніну, якая не пайшла па нейкіх прычынах на выраб экспартнага тавару, адпраўляюць у тарны цэх. Там з яе вырабляюць тарныя скрынкі. Застаецца шмат пілавання. Раней яго амаль што выкідвалі. Зараз паставілі кацёл, які працуе на пілаванні. Мясцовая кацельня ЖКГ таксама перайшла на яго выкарыстанне.

Ад апрацоўкі драўніны, акрамя пілавання, звычайна застаецца шмат абрэзкаў, якія можна выкарыстоўваць як дровы. Іх прадаюць мясцовым жыхарам.

Нават у складаных эканамічных умовах прадпрыемства працуе прыбыткова.

Людміла ПАШКОВІЧ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Курсы робототехники Днепропетровск. It курсы roboclub-dnk.com.ua/courses.html.