Кінатэатр «ВЯСЁЛКА» запрашае на адзін з самых яркіх фільмаў мінулага «Оскара» – «Зялёная кніга», перакладзены на беларускую мову

 

 

Карціна рэжысёра Пітэра Фарэлі заваявала адразу тры прэміі «Оскар-2019» (у намінацыях «Найлепшы фільм», «Найлепшая мужчынская роля другога плана», «Найлепшы арыгінальны сцэнарый»).

Фільм «Зялёная кніга» заснаваны на рэальных падзеях, апавядае пра падарожжа джазавага піяніста Дона Шырлі і яго вадзіцеля і ахоўніка Тоні Ліпа па поўдні ЗША ў 1962 годзе. У шляху яны карыстаюцца так званай Зялёнай кнігай, у якой пазначаны бяспечныя месцы для афраамерыканцаў.

Паказ фільма адбудзецца з 28.03.2019 г. па 03.04.2019 г.

18.30 — аўторак- пятніца; 
16.30 — субота, нядзеля.

www.kinokobrin.by.

Тэлефоны: 25-3-25, 25-2-47.