Цікавае — побач: Пяць месцаў, якія варта наведаць у Кобрыне

Каб пахваліцца, што “я быў у Брэсце”, трэба наведаць Брэсцкую крэпасць, у Гродне – Каложскую царкву, у Віцебску – летні амфітэатр. А без чаго нельга на 100% адчуць атмасферу Кобрына?

Разам з дырэктарам Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава Аленай Бабенка мы склалі рэйтынг найбольш цікавых і знакамітых з гістарычнага пункту гледжання аб’ектаў горада.

Пункт першы – Дом-музей імя А. В. Суворава

Кабрынчане вельмі ганарацца гэтым домам, таму не дзіўна, што ўсіх гасцей у першую чаргу вядуць сюды. Горад і гэтая сядзіба былі падараваны ў 1795 году палкаводцу імператрыцай Кацярынай ІІ. Сувораў жыў у Кобрыне з 1797 па 1800 гады.  Паглядзець на яго былы побыт, паслухаць расказы пра маленькага Сашу Суворава можна, заказаўшы экскурсію. Ну, і сам музей імя А. В. Суворава варты наведвання, хоць бы нават з той прычыны, што ён з’яўляецца адным са старэйшых музеяў Брэстчыны.

Пункт другі – парк імя А. В. Суворава

Парк быў закладзены ў 1768 годзе паводле распараджэння падскарбія Вялікага Княства Літоўскага Антонія Тызенгаўза.  Праз 27 гадоў парк разам з сядзібай перайшоў Сувораву, пасля маёру Гельвігу, а з сярэдзіны XIX стагоддзя цэнтральная сядзіба належала Аляксандру Міцкевічу (брату паэта Адама Міцкевіча). Сувораўскім парк назвалі 63 гады таму.

Пункт трэці – Свята-Аляксандра-Неўскі сабор

Гэта адзін з самых старых будынкаў горада. Будаўніцтва сабора было прысвечана адмене прыгоннага права. А яшчэ раней, у 1812 годзе, калі сабора яшчэ не было, тут праходзіла бітва паміж часцямі рускай арміі і саксонскай брыгады генерала Жана Луі Рэнье. Бой цягнуўся больш за дзевяць  гадзін. Помнік у гонар гэтай падзеі знаходзіцца недалёка ад сабора.

Пункт чацвёрты – помнік князю Уладзіміру і ягонай жонцы Вользе

Дзякуючы ім 724 гады таму Кобрын быў унесены ў летапіс. У Іпацьеўскім летапісе ў 1287 годзе ёсць запіс пра тое, што валынскі князь Уладзімір Васількавіч пакінуў горад сваёй жонцы Вользе Раманаўне.

Пункт пяты — гістарычны цэнтр

Па вуліцы Суворава патрэбна дайсці да плошчы Свабоды, а пасля праз будынак ЗАГСа выйсці на набярэжную. І ўздоўж берага ракі Мухавец дайсці да Спаскага манастыра.

Аднак спіс цікавых гістарычных аб’ектаў Кобрына можна працягваць і працягваць. Больш падрабязна даведацца пра гістарычную спадчыну горада вам дапамогуць у музеі імя Суворава, які арганізоўвае экскурсіі па горадзе.

Настасся ЗАНЬКО.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Купить аэрохоккей DFC Alaska. . аэрохоккей DFC Blue Ice Pro, акция.