Рыхтуемся да зімы: Будзе цёпла немаўлятам

Сёння ў раёне цэнтральнай раённай бальніцы актыўнымі тэмпамі ідзе замена цепласетак, якія забяспечваюць цяплом такія аб’екты, як дзіцячая вёска і радзільны дом. Замена гэта планавая, паколькі тэрмін службы старых труб вымяраецца ўжо 22 гадамі. Як паведаміў намеснік начальніка КУШВП ЖКГ «Кобрынская ЖКГ» Уладзімір Балясаў, сіламі якой вядуцца работы, заканчэнне рэканструкцыі цепласетак у гэтым раёне запланавана на 15 верасня, а ўсяго неабходна замяніць 400 метраў трубаправода. Таму сёння ўсе сілы сканцэнтраваны на тым, каб работы завяршыць якасна і ў тэрмін.

— Дзякуючы наяўнасці неабходных матэрыялаў і стараннасці работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, думаю, усё будзе зроблена як належыць, — выказаў сваё меркаванне аўтар праекта рэканструкцыі гэтага ўчастка Алег Карзубаў. – Пры падрыхтоўцы праекта мы ўлічвалі перш за ўсё тое, што тут побач – дзіцячыя ўстановы. Таму калі па нейкіх прычынах адбудзецца прарыў цеплатрасы, гарачая вада пойдзе па латках у зямлю, а не на паверхню…

Існуючыя ж латкі, якія засталіся ад старой цеплатрасы, значна аблегчылі працу праекціроўшчыкам і камунальнікам.

Ігар ФЕДАРОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *