Сёння наперадзе

Падведзены вынікі работы на ўборцы ўраджаю 2011 года. Па стане на 11 жніўня лепшых паказчыкаў дабіліся:

старшы камбайнер Васіль Кавалевіч (ААТ “Гарадзец-Агра”), які камбайнам “Джон-Дзір-9640” убраў 401 гектар і намалаціў 1112 тон збожжа;

старшы камбайнер Мікалай Пакалюк (ААТ “Гарадзец-агра”), які камбайнам “Джон-Дзір-9640” убраў 393 гектары і намалаціў 1085 тон збожжа;

старшы камбайнер Сяргей Каташук (ААТ “Гарадзец-агра”), які камбайнам “КЗС-1218” убраў 368 гектараў і намалаціў 1085 тон збожжа;

старшы камбайнер Аляксандр Заноўскі (ААТ “Гарадзец-агра”), які камбайнам “КЗС-1218” убраў 404 гектары і намалаціў 1062 тоны збожжа;

старшы камбайнер Іван Штык (СВК “Узыходзячая зара”), які камбайнам “КЗС-1218” убраў 247 гектараў і намалаціў 1033 тоны збожжа;

старшы камбайнер Андрэй Ігнацюк (СВК “Узыходзячая зара”), які камбайнам “Джон-Дзір-9640” убраў 275 гектараў і намалаціў 1028 тон збожжа;

старшы камбайнер Генадзь Панасюк (СВК “Вербнае”), які камбайнам “КЗС-1218” убраў 294 гектары і намалаціў 1025 тон збожжа;

вадзіцелі на адвозцы збожжа:

Васіль Сцепанюк (ААТ “Гарадзец-агра”), які на аўтамабілі МАЗ-555142 перавёз 1192 тоны збожжа;

Уладзімір Леанюк (ААТ “Гарадзец-агра”), які на аўтамабілі МАЗ-555142 перавёз 1187 тон збожжа;

Міхаіл Арашчук (СВК “Бельскі”), які на аўтамабілі ГАЗ-53Б перавёз 726 тон збожжа;

Павел Сацук (ААТ “Кісялёўцы”), які на аўтамабілі ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 673 тоны збожжа;

Андрэй Свідуновіч (СВК “Раданежскі”), які на аўтамабілі ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 557 тон збожжа;

машыністы збожжасушыльных комплексаў:

Сяргей Рысеў (ААТ “Гарадзец-агра”), які на ЗСК-30 высушыў 3161 тону збожжа;

лепшая гаспадарка па ўраджайнасці збожжавых:

ААТ “Агра-Кобрынскае” (дырэктар Сяргей Селівестраў), дзе ўбрана 76,7 працэнта збожжавых пры ўраджайнасці 50,6 цэнтнера.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *