Ровар-звычкi — гэта натуральны лад жыцця

В рамках инициативы «Кобрин спасает климат планеты» (проект международной технической помощи «Поддержка инициативы «Соглашение мэров» в Беларуси») проходит конкурс статей «Эко дружественный горожанин!». Инициатива реализуется при финансовой поддержке Европейского Союза».

Мае сяброўства з роварам пачалося 60 гадоў назад. Нават самы раннi мой фотаздымак  зроблены каля ровара. У невялiкай весачцы, дзе я нарадзiлася, ровар  мелi адзiнкi.У майго бацькi  ровар быў.  Памятаю, як разам з малодшым брацiкам мы шпарка беглi сустракаць бацьку, калi ен вяртаўся з працы, з свайго калгаса, якiм ён кiраваў i ездзiў туды штодзенна за 7 км. Тата садзiў   брацiка на раму, а мяне, як старэйшую, на багажнiк, i вез дадому. З вышынi ровара мы паглядвалi на суседскiх дзяцей i не без падстаў, думалi, што яны нам зайздросцяць.

       Яшчэ памятаю, як аднойчы вечарам, калi ўжо зайшло сонейка, бацька сказаў нам цяплей адзецца i паведамiў, што адвязе нас у лес  i пакажа нам светлячкоў. Мы на тым жа ровары моўчкi ехалi па лясной дарозе, а потым,  насцярожана  аглядваючыся i трохi пабойваючыся, как не згубiць у цемры бацьку, пайшлi на абочыну дарогi, потым  — у лес.

       Мноства светлячкоў, якiя нiбы блiскучыя пацеркi, рассыпаўшыся па траве, да гэтага часу стаяць ў вачах. А потым мы разглядвалi яшчэ i трухлявы асiнавы пень, якi вылучаў срабрыста-блакiтны свет. “Гэта светцiцца фосфар”, — тлумачыў нам тата.

         Калi мне было гадоў 8, я навучылася ездзiць на ровары «пад раму», пазней станавiлася на лаўку (не хапала росту) узлазiла на ровар i, перакульваючыся з бокў на бок, круцiла педалi. Разам с суседскiмi хлопчыкамi ганяла на запруду, каб пакупацца цi палавiць рукамi ўюноў. Гэтыя мiлыя сэрцу малюнкi з дзяцiнства ўсплылi ў памяцi, калi пачала пiсаць гэты  артыкул.

     Зараз я ўжо сталы веласiпедыст. Свой асабiсты ровар я набыла гадоў 30 назад, аддаўшы за яго большўю частку сваiх адпускных. Менавiта на гэтым транспарце я аб’ехала не толькi гарадскiя вулiцы, але i наваколле. Па маладосцi многа гадоў ездзiла на настаўнiцкiя агароды ў Быстрыцу, па ягадных месцiнах аж да Наваселак, на бацькоўскую спадчыну сваей сяброўкi – хутар ў Бярозе. У  мяне есць свой майстар па рамонту майго ровара, есць многа гумарыстычных гiсторый, звязаных с маiм «роваражыццем».На сенняшнi дзень я ведаю ўсе «плюсы» i «мiнусы» перамяшчэння на ровары па вулiцах  горада. Ведаю амаль ўсе паркоўкi. Люблю прыпаркаваць свой ровар каля крамы «Санта» па вулiцы  Дзяржынскага  i  заўседы  ўспамiнаю добрым словам гэтую паркоўку,  калi  паркую свой  ровар  ля будынка «Беларусбанк», што знаходзiцца ў самым  цэнтры горада,  цi калi   шукаю, дзе  б  паставiць  ровар у двары (самыя прыгожыя двары  па  вулiцы  Пушкiна), дзе я жыву.

      У апошнi час мне падабаецца ездзiць па тых вулiцах, дзе прамаркiраваны  веладарожкi. Адразу ўспамiнаецца Паланга ў Прыбалтыцы,  калi я першы  раз  ўбачыла, як па  веладарожках  носяцца  аматары  хуткай  язды,  не баючыся  кагосьцi падбiць —  пешаходы прывучаны нiколi не пераходзiць  маркiровачную рыску.   А   таксама ўспамiнаюцца вулiцы Дрэздэна,  падчас наведвання  якога я была  ўражана  зручнымi  велапаркоўкамi на 100 i больш месц,  запоўненнымi роварамi. Здаецца,  усе жыхары  горада ездзяць толькi на роварах.  У Вене я з цiкавасцю назiрала, як да  спецыяльных  аўтаматаў, размешчаных  на  тратуарах,  падыходзяць людзi,  кiдаюць манетку i бяруць  ровар, каб  далей перамяшчацца  не  пехатой. Потым  яны прыпаркоўваюць  той  ровар на  iншыя  падобныя  прыпынкi.

         Я калiсьцi навучыла ездзiць на ровары сваю дачку, унучку, а ў мiнулым годзе i ўнука.  Зараз мы з iм любiм бавiць вольны час на дарожках парку, цi  проста знаемiцца з горадам i  яго  цiкавымi куточкамi,  катаючыся па  малазнаемых  вулiцах,  рабiць фотаздымкi,  дзялiцца  ўражаннямi.

       А  летам мы  з задавальненнем удзельнiчалi разам з дарослымi аматарамi веласпорту  ў фэсце «Ровар-2018», якi ладзiўся ў нашым  горадзе. Мой унук   аказаўся  самым малодшым з ўдзельнiкаў велапрабегу, ну а яго бабуля – самай  старэйшай сярод жанчын, за што атрымала на памяць падарунак – файную  майку-сувенiр.

       Аматараў велаадпачынку ў нас нямала. I сярод людзей сталага ўзросту таксама.  Менавiта яны ўдзельнiчалi ў велафэсце і, на мой погляд, упрыгожвалi свята. Вясной разам  з сябрамi па УЗВ мы плануем цiкавы велапрабег у Гарадзец, каб  наведаць музей у Гарадзецкай  школе (а там есць, што паглядзець), плануем пабываць ў мясцiнах, дзе калiсьцi жыла i пiсала свае творы  польская  пiсьменнiца Марыя  Радзевiчуўна,  а таксама прыняць  удзел  ў  добраўпарадкаваннi гэтых  мясцiн.

        Для мяне ровар – гэта не толькi эканомiя часу. Я ўпэўнена,  што ровар – гэта  здароў’е.  Адназначна, ровар – гэта прыемнае правядзенне вольнага часу разам  з  дзяцьмi,  унукамi  i  сябрамi.     Заўважу, што ровар– гэта яшчэ  i повад для  разважання. Удумайцеся, паважаныя  чытачы:

1.Для згарання 1 кг бензiна  патрабуецца   14.7 кг паветра.

2.У  складзе  выхлапных газаў  аўтамашыны ўтрымлiваецца  каля 300 атрутных   рэчываў,  сярод  iх  свiнец.

3.Уздзеянне свiнца на кроў праяўляецца ў  панiжэннi гемаглабiну,    разбурэннi  эрытрацытаў.

4.Канцэнтрацыя  свiнца ў  атмасферы   прыдарожнай  паласы  да 20  разоў   больш, чым ў другiх  месцах.

5.Каля 17% глабальных  выкiдаў  парнiковых  газаў у  акружаючае нас асяродзе   адбываецца   з-за  работы   аўтатранспарту.

6.Аўтамабiль, прабягаючы  900 км,  спажывае столькi ж кiслародў, колькi чалавек расходуе на дыханне за цэлы год.

     Згадзiцеся,  ровар – гэта экалагiчны вiд транспарту. Ровар– гэта чыстае паветра для нас, нашых блiзкiх i ўвогуле для ўсiх людзей.

       Я лiчу, што ровар-звычка ( звычай карыстацца роварам штодзенна) –гэта натуральны лад  жыцця,  i да разумення  гэтага павiнны прыйсцi ўсе, хто хоча жыць здарова i здорава.

    Iрына Эдуардаўна Сiманава , Кобрынскi УЗВ