Адпачнем у аквапарку!

1128325172334

    Напэўна адным з самых буйных і важных будаўнічых аб’ектаў, якія ўзводзяцца ў кантэксце падрыхтоўкі да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі 2009” з’яўляецца аквапарк. Гісторыя стварэння гэтага амбіціёзнага праекта пачалася ў верасні мінуага года. Апрыоры яго планавалася пабудаваць побач з ледовай арэнай на беразе ракі Мухавец. Аднак, як нам паведаміў інжэнер па тэхнічнаму нагляду Кобрынскага ўпраўленя капітальнага будаўніцтва Яўген Страчук, прызачаная для гэтых мэтаў пляцоўка не адпавядала ўсім неабходным патрабаванням.
    Такі аб’ект безумоўна з’яўляецца ўнікальным для Беларусі, паколькі на сённяшні дзень у краіне пабудаваны і ўведзяны ў эксплуатацыю пакуль толкі адзін аквапарк у пасёлку Азёры, што на Гродзенчыне. Праектна-каштарысная дакументацыя Кобрынскага аквапарка практычна поўнасцю капіруе свайго брата-блізня, за выключэннем некаторых канструктыўных асаблівасцяў. Агульная плошча ўсіх памяшканняў складае парадка 2 000 кв. метраў.

p5194944

p5195063

    Як можна здагадацца, такое буйнамаштабнае будаўніцтва патрабуе прыцягнення каласальных сіл і сродкаў, рознапланавай тэхнічнай падтрымкі. На сённяшні дзень асноўны фронт работ выконваюць пяць арганізацый будаўнічага трэста №2 г. Пінска, сталічныя дзяржаўныя і прыватныя фірмы. Паводле слоў галоўнага інжэнера будўпраўлення №100(г. Пінск) Генадзя Краўчука, агульнабудаўнічыя работы па стане на 19 мая выкананы прыкладна на 90 працэнтаў. І ўжо сёння на тэхнічным этажы, які знаходзіцца прама пад басейнам, у актыўную фазу ўступілі апрацоўчыя работы.
    -Асаблівасці Кобрынскага аквапарка вымушаюць будаўнікоў калі-некалі прыймаць неардынарныя, творчыя вырашэнні, — заўважае слесар-мантражнік БУ-100 Адам Макарэвіч. -Тым не менш, дзякуючы высокаму прафісіяналізму кожнанга нашага супрацоўніка, складанасці хутка здымаюцца.
    Зборку гігантскага купалу аквапарка напэўна заўважалі многія кабрынчане. Яго стварэннем займалася мінская фірма “Мантажлегмаш”. Майстар гэтай арганізацыі Анатоль Маеўскі прызнаецца, што для якой такі незвычайны заказ даводзіася выконваць упершыню. Спецыяльна для ўстаноўкі гэтай металаканструкцыі на самы верх будынку была задзейнічана магутная тэхніка – стотонны пад’ёмны кран германскай вытворчасці з пяццю колавымі мастамі. Ягоная страла выдвігаецца, нібыта тэлескапічная вудачка. Такі транспарт у Кобрыне ўбачыш рэдка.
    Іінжэнер па тэхнічнаму нагляду Кобрынскага УКБ Яўген Страчук сцвярджае, што будаўнічы працэс вядзецца паводле ўсіх прынятых стандартаў, з выкарыстоўваннем пераемісна айчыных матэрыялаў.
    Немалаважны працэс своечасовага паступлення фінансавых сродкаў на сённяшні дзень адбываецца рытмічна, без затрымак. Паміж будаўнікамі і Кобрынскім УКБ наладжана шчыльнае працоўнае ўзаемасупрацоўніцтва і паразуменне.
    Рэгулярна аб’ект з рэйдавымі праверкамі наведваюць прадстаўнікі раённай інспекцыі Дэпартаменту дзяржбуднагляду па Брэсцкай вобласці. Пільная ўвага надаецца выкананню працоўнай дысцыпліны. Па стане на 19 мая траўматызму на вытворчасці зафіксавана не было.
    Як бачна на фота, будынак аквапарка будзе мець даволі арыгінальны знешні выгляд. Сапраўдным яго ўпрыгожваннем стане невялікая вежа з гадзіннікам, выкананая ў старажытным стылі. Таксама парадуе наведвальнкаў інавацыйнае дызайнерскае вырашэнне – купал з нержавеючай сталі і шкла над зімовым садам з трапічнымі раслінамі, які будзе ствараць прыемны эфект натуральнага асвятлення. Унутраная інфраструктура аквапарка таксама ўражвае. Увазе наведвальнікаў будуць прапанаваныя басейн з горкамі для спуску ў ваду, адразу тры лазні на розны густ– руская, фінская і турэцкая. Безалкагольнае кафэ з багатым асартыметам безалкагольных напояў, марожанага і іншых прысмакаў парадуе сямейныя пары і іх дзяцей.
    Можна будзе не толькі якасна адпачыць у прыемнай кампаніі. Мяркуецца, што адчыняцца спецыялізаваныя кабінеты для лячэбна-аздараўляльных працэдур, у тым ліку і для гразелячэння, спартыўная зала. У будынку, які ўзводзіцца побач, будзе аб’яднаны адной галереяй з асноўным комплексам аквапарка. Тут плануецца ўладкаваць яшчэ адзін басейн з дарожкамі працягласцю 25 метраў.
    Галоўын інжэнер будўпраўлення №100 Генадзь Краўчук сведчыць, што лядовая арэна і басейн у Пінску, якія будаваліся іх арганізацыяй, на сёняшні дзень ужо выйшлі на самаакупаемасць і заўсёды загружаны прыкладна на 90%. Думаецца, што і ў Кобрыне недахопу з наведвальнікамі таксама не будзе. Аквапарк плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ўжо ў жніўні-верасні.
    Раман МЕЛЬНІК
    Фота аўтара:
    На здымках: прыкладна так будзе выглядаць наш аквапарк (фота яго аналага на Гродзеншчыне); стотонны кран ўстанаўлівае купал на вершыню будынку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *