Вадзіцель філіяла “Аўтапарк №16 г. Кобрына” ААТ “Брэстаблаўтатранс” Мікалай Касянчук ўзнагароджаны Ганаровай граматай Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў

Заўтра – Дзень аўтамабіліста і дарожніка

Да тэхнікі – з увагай, а да людзей – з павагай!

Кожны, хто карыстаецца грамадскім транспартам, ведае – уражанне ад паездкі ў многім залежыць ад вадзіцеля: ад яго ўмення пачакаць пасажыра, які спазняецца на некалькі секунд,  прытрымлівацца графіка, ехаць без рыўкоў і штуршкоў, заставацца ветлівым і камунікабельным у любой сітуацыі. Цёплыя водгукі ад сваіх пасажыраў заслужыў вадзіцель філіяла “Аўтапарк №16 г. Кобрына” ААТ “Брэстаблаўтатранс” Мікалай Касянчук, які ўзнагароджаны Ганаровай граматай Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў.

Упершыню з аўтобусам я пазнаёміўся ў арміі, калі служыў у аўтамабільным батальёне, які абслугоўваў ракетныя войскі, — расказвае Мікалай. – Там увесь рух быў разлічаны літаральна па хвілінах, так і прызвычаіўся да строгага графіка. Армейская школа вельмі дапамагла на грамадзянцы, калі ў 1991 годзе прыйшоў у аўтапарк №16.

З самага пачатку свайго працоўнага шляху і па сённяшні дзень Мікалай Касянчук працуе на гарадскіх маршрутах. Зараз ён ездзіць на маршрутным таксі, якое возіць кабрынчан з раёна былога ваеннага гарадка да цэнтра і Кобрынскай ЦРБ. Пастаянныя пасажыры добра ведаюць гэтага адкрытага і шчырага чалавека – ёсць і тыя, хто падбірае час так, каб ехаць менавіта з ім. Задаволена бурчыць сучасным маторам новы “МАЗ”, у якім заўсёды ўтульна і цёпла, плаўна пераключае перадачы аўтаматычная трансмісія, за вокнамі міргаюць родныя краявіды… Большасць пасажыраў даўно ведае адзін аднаго, і за добрай размовай уся дарога пралятае як адна хвіліна. У аўтобусе Мікалая не здараецца выпадкаў вандалізму. Відаць, на пазітыўны лад настройвае сама атмасфера, якая тут пануе.

Бываюць у вадзіцельскім жыцці і нечаканасці. Так, аднойчы пасля агляду свайго аўтобуса Мікалай знайшоў пакунак з дакументамі. Патэлефанаваўшы па нумары, які быў запісаны на адной са знойдзеных папер, выйшаў на гаспадароў. Імі аказалася пара, якая пераехала ў Беларусь з Расійскай Федэрацыі, і страта дакументаў магла б прынесці гэтым людзям масу праблем. Аднак на шляху сустрэўся сумленны чалавек і ўсё скончылася добра.

Мікалай Касянчук упэўнены: да тэхнікі патрэбна ставіцца з увагай, а да людзей – з павагай. Менавіта такі падыход дапамагае яму як у прафесіянальным, так і ў штодзённым жыцці. І пакуль нашым грамадскім транспартам кіруюць такія людзі, можна быць упэўненым – дарога будзе добрай.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ аўтара: Мікалай Касянчук.

Вадзіцель філіяла “Аўтапарк №16 г. Кобрына” ААТ “Брэстаблаўтатранс” Мікалай Касянчук ўзнагароджаны Ганаровай граматай Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў: 1 комментарий

  • 30/10/2018 в 13:48
    Permalink

    Автомобили незаменимы, и их с каждым годом становится все больше. Автомобили стали скоростным транспортом, благодаря чему мы имеем возможность преодолевать огромные расстояния и добираться в самые недоступные уголки мира. В этой связи увеличивается и число профессий, обслуживающих автомобильный транспорт. А профессия водителя была и остается одной из самых массовых.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *