Аб экалогіі праз гульню

Кіналекторый з правядзеннем віктарыны “Выбірай і рухайся”, арганізаваны РА РГА “Белая Русь” у рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці, прайшоў сярод вучняў 5-6 класаў школ горада.

Мерапрыемства было распрацавана з мэтай паглыбіць веды дзяцей аб прыродзе Беларусі, а таксама звярнуць іх увагу на тое, як важна берагчы прыродныя рэсурсы і захоўваць краіну чыстай і прыгожай.

– Дзеці – наша змена, і ад іх залежыць, якой будзе будучыня краіны, – адзначыў старшыня РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік. – Праз гульню мы нагадваем ім аб тых скарбах прыроды, якія захоўвае Беларусь, а праз міфы і легенды ў пытаннях вяртаемся да яе культуры.

Самыя актыўныя вучні атрымалі падарункі — сэртыфікаты ад “Белай Русі” на наведванне Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворова і Лядовай арэны, а таксама сімвалічныя прызы ад раённай газеты “Кобрынскі веснік”.  Спадабаліся дзецям і яркія каскі, і санкі-лядзянкі ад СТАА “ВП Палессе”.

Пасля віктарыны ўвазе школьнікаў быў прадставлены фільм на экалагічную тэму.

Ксенія ПАЛЬТО.

НА ЗДЫМКУ аўтара: прызы ўручае Раман Мельнік, актыўныя ўдзельнікі віктарыны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *