Абаронім родную зямлю ад тытунёвага дыму!

no-smoking

    Пад такім дэвізам у Год роднай зямлі 31 мая ў Брэсцкай вобласці праходзіць Сусветны дзень без тытуню. Як паказвае практыка, гэта мерапрыемства з’яўляецца вострай неабходнасцю для ўсяго грамадства. Абараняючы сваю будучыню – здароўе блізкіх, дзяцей, унукаў, дом і асяроддзе, у якім жывем, дзяржаўная санітарная служба Кобрынскага раёна і ўся медыцынская грамадскасць звяртаецца да ўсяго насельніцтва Кобрынскага раёна, і асабліва да маладога пакалення з заклікам: актыўным чынам падтрымаць сусветны дзень без тытуню.
    Дзеля гэтага на самой справе патрабуецца не так і шмат намаганняў. Перш за ўсё неабходна адмовіцца ад нікацінавай залежнасці. Падарыце сабе 7-15 гадоў! А менавіта настолькі курэнне скарачае працягласць жыцця. Не курыць – Ваш дастойны выбар! Навучыцеся гаварыць “Не!”. У гэтым Ваш выйгрыш! На бачных месцах у горадзе і на сяле трэба размясціць інфрамацыйныя матэрыялы, якія прапагандыруюць здаровы лад жыцця.
    Трэба ставіцца да ўсіх па- сяброўску. А каб разтапіць лёд чалавечага непаразумення ці абыякавасці, не карыстайцеся цыгарэтамі, а вазьміце на ўзбраенне ўсмешку! Пачніце весці здаровы лад жыцця прама сёння! Бывайце здаровымі!
    Іван Даўжук
    Галоўны санітарны ўрач Кобрынскага раёна

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *