Адбыўся таварыскі візіт на Кобрыншчыну дэлегацыі Пінскай ГА РГА “Белая Русь”

Гэтую жыццёвую мудрасць выдатна пацвердзіў таварыскі візіт на Кобрыншчыну дэлегацыі Пінскай ГА РГА “Белая Русь”. На гасціннай кобрынскай зямлі калег сустрэў старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і галоўны рэдактар “КВ” Раман Мельнік.

Мы заўсёды рады гасцям, а Піншчына – гэта рэгіён, які вельмі багаты ў першую чаргу сваімі эмацыянальнымі і мудрымі людзьмі, якія не шкадуюць сіл для таго, каб рабіць свой край прыгажэйшым, — падкрэсліў Раман Васільевіч. – Я спадзяюся, што гэты візіт стане пачаткам плённага супрацоўніцтва і новых сумесных добрых спраў.

Раман Мельнік павітаў дэлегацыю, якую ўзначаліў старшыня Пінскай гарадской арганізацыі РГА “Белая Русь” Віктар Бруцкі, у Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А.В. Суворава, што стаў першым прыпынкам маршруту пінчан на кобрынскай зямлі, і ўручыў сімвалічныя падарункі, якія будуць нагадваць гасцям пра наш рэгіён. У сваю чаргу Віктар Бруцкі адзначыў, што жыхарам Пінска будзе вельмі цікава пазнаёміцца з Кобрыншчынай, і запрасіў кабрынчан з адказным візітам на Піншчыну, падкрэсліўшы неабходнасць узмацнення сяброўскіх сувязяў паміж арганізацыямі. Пасля музея госці наведалі страусіную ферму, пазнаёміліся з цікавымі мясцінамі Кобрына. Як адзначыў на развітанне Віктар Бруцкі, Кобрыншчына аказала на ўдзельнікаў экскурсіі прыемнае ўражанне: рэгіён мае вялікі турыстычны патэнцыял і прапануе шмат цікавага.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ аўтара: Раман Мельнік (справа) уручае памятныя падарункі Віктару Бруцкаму.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *