Адбылася сустрэча старшыні Кобрынскага РА РГА  “Белая Русь” Рамана Мельніка з пагранічнікамі пагранічнай заставы “Дзівін” Пінскага пагранатрада

Дзень інфармавання на заставе

Сустрэча старшыні Кобрынскага РА РГА  “Белая Русь” Рамана Мельніка з пагранічнікамі пагранічнай заставы “Дзівін” Пінскага пагранатрада адбылася ў межах адзінага дня інфармавання 14 верасня. Асноўнымі пытаннямі, якія былі разгледжаны ў час бяседы, сталі праблемы і перспектывы развіцця рэгіянальнага друку на Кобрыншчыне, а таксама напрамкі дзейнасці арганізацыі “Белая Русь”.

Як галоўны рэдактар раённай газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік падкрэсліў, што пагранічная тэматыка ўсебакова асвятляецца на старонках “раёнкі”. Дзякуючы газеце, можна заўсёды заставацца на хвалі падзей у раёне.

Раман Васільевіч расказаў і пра тое, якую работу вядзе РА РГА  “Белая Русь”. Ён падкрэсліў, што гэтая арганізацыя – добрая пляцоўка для рэалізацыі сваіх здольнасцяў і праектаў. Тут у час розных мерапрыемстваў можна знайсці новых сяброў-аднадумцаў. Актывісты арганізацыі ўдзельнічаюць у акцыях і справах на карысць малой радзімы.

Візіт гасцей супаў з падпісной кампаніяй на чацвёрты квартал — пасля сустрэчы раённая газета “Кобрынскі веснік” набыла 5 новых сяброў. Кожны, хто падпісаўся, атрымаў на памяць падарунак.

Ксенія ПАЛЬТО.

НА ЗДЫМКУ аўтара: афармленне падпіскі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *