Ураджай-2011: Вялікія клопаты аб маленькім гарошку

Традыцыйна пачатак ліпеня – самая гарачая пара, калі зялёны гарошак выспявае масава, і трэба ў сціслы тэрмін і сабраць ураджай, і хутка перепрацаваць гэты карысны прадукт.

На кансервавым заводзе пільную ўвагу зялёнаму гарошку пачалі ўдзяляць яшчэ з канца чэрвеня, але самы вялікі клопат аб ім адчуваецца, безумоўна, сёння.  Дзякуючы бесперабойным пастаўкам перш за ўсё з сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў “Пакроўскі”, “Вербнае”,  “Батчы”, сортавыпрабавальнай станцыі штодзённа з канвеера зыходзіць 120-140 тысяч умоўных слоікаў зялёнага гарошку. Ці будуць выкананы ўсе намечаныя планы па выпуску гатовай прадукцыі? Работнікі кансервавага завода імкнуцца дасягнуць запланаванага, хоць сёлета ў сувязі з тым, што надвор’е прыносіць свае сюрпрызы – спякота ў пачатку лета і пастаянныя дажджы потым, гэта будзе зрабіць не так проста.

Вядома, кожнага спажыўца цікавіць, ці значна ўзрасце кошт на слоічак зялёнага гарошку? На жаль, былых рознічных цэн ужо не будзе: сёння на Кобрынскім кансервавым заводзе самыя высокія закупачныя цэны на гарошак па ўсёй Беларусі. Аднак, улічваючы тое, што гэта імпартазамяшчальная прадукцыя, гарошак замежнай вытворчасці будзе яшчэ даражэй. Тым больш, што многія гаспадыні ўсё-такі аддаюць перавагу нашаму кобрынскаму гарошку.

Фота і тэкст Ігара ФЕДАРОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Сайт YouTube03 уникальный источник актуальных новостей для всех.