Конкурс “Містэр Лета-2018”  прайшоў у Кобрынскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў”.

Любоўю з бліжнім падзяліся

За званне “Містэр Лета-2018” змагаліся 7 кандыдатаў, якія з першых хвілін пачалі заваёўваць сэрцы журы і гледачоў. Прэтэндэнты расказвалі пра сябе, дэманстравалі бытавыя навыкі, уменне танцаваць і многае іншае. Трэба адзначыць, што кожны з удзельнікаў пакінуў пасля сябе вельмі цёплыя эмоцыі.

— На працягу ўсяго конкурсу ўсе члены журы любаваліся хлопцамі, якія выйшлі на сцэну, — падкрэсліла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і намеснік старшыні Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Таццяна Бойка. – Мерапрыемства падарыла вельмі многа добрых хвілін і ўдзельнікам, і гледачам – і прызнаюся шчыра, выбраць пераможцаў было складана.

Менавіта таму дыпломы ў розных намінацыях атрымалі ўсе канкурсанты. Не засталіся без падарункаў і самыя актыўныя балельшчыкі. Падводзячы вынікі конкурсу, старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, галоўны рэдактар “КВ” Раман Мельнік уручыў прыз сімпатый гледачоў Аліне Шульган.

Пад апладысменты прысутных Таццяна Бойка і Раман Мельнік уручылі пераможцам дыпломы і прызы ад партнёраў конкурсу, якімі сталі Кобрынская РА РГА “Белая Русь”, група кампаній “Нашы вытокі” і піцэрыя “Піца Італьяна”.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

На здымках аўтара: пераможцы конкурсу.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *