Велапрабег у гонар 100-годдзя органаў сацыяльнай абароны прайшоў на Кобрыншчыне

Да 100-годдзя органаў сацыяльнай абароны

Сабраў калег велапрабег

Працаваць у сферы сацыяльнай абароны насельніцтва – значыць, дапамагаць людзям і разумець іх праблемы, як свае ўласныя. Гэта немагчыма без цеснага ўзаемадзеяння ўсіх зацікаўленых службаў і ведамстваў, што ў сваю чаргу садзейнічае добрым узаемаадносінам у калектыве. Гэта выдатным чынам пацвердзілі супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Кобрынскага райвыканкама, якія пры падтрымцы Кобрынскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” правялі сумесны велапрабег.

 На Кобрыншчыне распрацаваны цыкл мерапрыемстваў, у тым ліку спартыўных, прысвечаных 100-годдзю сістэмы сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, — расказвае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Бойка. – Велапрабег – гэта здаровы лад жыцця, бадзёрасць і  сапраўдная сяброўская атмасфера. І хоць мерапрыемства ў такім фармаце мы праводзім упершыню, будзем спадзявацца, што гэта стане добрай традыцыяй.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі службы “адно акно”, спецыялісты райвыканкама, Кобрынскага  псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў і іншыя. Маршрут прабегу, які ў суме склаў каля 18 кіламетраў, распачаўся на маляўнічай набярэжнай ракі Мухавец каля Лядовай арэны і завяршыўся ў Песках, пасля чаго ўдзельнікі сваім ходам вярнуліся ў Кобрын, атрымаўшы моцны зарад добрага настрою.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ аўтара: удзельнікі велапрабегу на старце.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *