Усіх “тысячнікаў” сабрала ААТ “Пакроўскі”

Мікалай Мядзведзь і Дзмітрый Радковіч з ААТ “Пакроўскі” шчыравалі на полі з пшаніцай, калі да іх з віншавальнай місіяй – а яны сталі трэцімі “тысячнікамі” ў раёне — прыехалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамыловага комплексу Васіль Лазарчук, старшыня Буховіцкага сельвыканкама Сяргей Лаўрысюк, прадстаўнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Кобрынскага райвыканкама і калегі з ААТ “Пакроўскі”.  

Механізатары на жніве чацвёрты сезон і другі год працуюць разам, у лідарах таксама не першы раз. Мікалай Мядзведзь і Дзмітрый Радковіч атрымалі грашовыя прэміі, сувеніры і зноў прыняліся за працу, каб, карыстаючыся добрым надвор’ем, даць яшчэ не адзін дзясятак тон збожжа да агульнага караваю.

Людміла ПАШКОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ аўтара:(злева направа) трэці экіпаж-”тысячнік” Мікалай Мядзведзь і Дзмітрый Радковіч .  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *