В Кобринском районе определился первый водитель, который перевёз от комбайнов тысячу тонн зерна

Уборачная кампанія працягваецца, а разам з ёй – віншаванні перадавікоў жніва. Так, у пятніцу, 27 ліпеня,  на КЗС ААТ “Гарадзец-агра” ў вёску Акцябр прыехалі намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Сяргей Барташ і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Лазарчук.

Сюды на збожжаток свой чарговы МАЗ з залатым збожжам прывёз Уладзімір Леанюк, які першым у раёне перавёз тысячу тонн збожжа.

Мужчына працуе вадзіцелем з 2002 года, зімой возіць жом, сілас, заняты на іншых работах. У гаспадарцы “тысячнікам” становіцца ўжо пяты раз, у раёне – першы.  

Уладзіміра Анатольевіча павіншавалі Сяргей Барташ, Васіль Лазарчук, старшыня ААТ “Гарадзец-агра” Іван Цецярук, яму былі ўручаны грашовыя прэміі і падарункі.

На сёлетняй уборачнай кампаніі вадзіцелям, як і камбайнерам, даводзіцца працаваць у складаных умовах. З-за дажджу пераезды паразмывала, так што прывезці збожжа хутка і аператыўна бывае складана. Але кожны, хто заняты на жніве, ведае — дарагая кожная гадзіна.

Па прагнозах сіноптыкаў усталёўваецца сухое надвор’е, а значыць, тэмп работ паскорыцца.

Людміла ПАШКОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ аўтара: (злева направа) Іван Цецярук, Васіль Лазарчук і Сяргей Барташ віншуюць першага вадзіцеля “тысячніка” Уладзіміра Леанюка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *