Сталі вядомыя вынікі фотаконкурсу «Маё хвастатае шчасце», які праводзіўся пад эгідай «КВ» і «Белай Русі»


Рэдакцыя “КВ” і Кобрынская РА РГА “белая Русь” падвялі вынікі фотаконкурса “Маё хвастатае шчасце”. Для таго, каб прыняць у ім удзел, патрэбна было даслаць фотаздымак свайго ката разам з гаспадаром, пераможца вызначаўся пасрэдствам інтэрнет-галасавання на сайце “КВ”. Найбольшую колькасць галасоў набраў кабрынчанін Арцём Шырын і яго шатландскі віславухі кот Томас. Пераможца атрымаў прызы ад рэдакцыі газеты “Кобрынскі веснік”, Кобрынскай РА ГА “Белая Русь”, ваенна-гістарычнага музею імя А.В. Суворава, магазіна “Камп’ютар-сервіс” і піцэрыі “Піцца Італьяна”. Віншуем!
Дзмітрый БЯЛОЎ, прэс-сакратар Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”.
На здымку аўтара: старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік (злева) уручае прызы Арцёму Шырыну.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *