Город Кобрин отпраздновал День рождения!

На выходных Кобрин отметил 731 год. Корреспоненты «Кобрынскага весніка» внимательно следили за ходом праздничных мероприятий. Вашему вниманию мы предлагаем фоторепортаж с места событий, а о том, как это было, мы расскажем в ближайшем номере. Поэтому если не успели побывать на каком-то из мероприятий, обязательно загляните в газету. Возможно, мы сделали это за вас и спешим поделиться впечатлениями на страницах районки.

Сцежка па коле жыцця

На Дзень горада адбылася ўрачыстая цырымонія ў гонар адкрыцця шыльды з гістарычнымі назвамі плошчы Замкавай, якая раней была цэнтрам культурных і палітычных падзей. За гады свайго існавання плошча 8 разоў мяняла сваю назву. 15 гадоў назад плошча вярнула сваю першапачатковую назву – Замкавая, якую мела на мяжы XIX-XX стагоддзяў. Сімвалічна, што мерапрыемства называлася “Замыкаючы кола часу”: усё вяртаецца да сваіх каранёў. На меднай шыльдзе, над якой працаваў кабрынчанін Павел Мішэвіч, выгравіраваны ўсе назвы старажытнай плошчы. 

– Шануючы гісторыю, мы забяспечваем сабе стабільнае і ўстойлівае будучае, – адзначыў на адкрыцці намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Валянцін Трубчык. – Мы працягнем работу па размяшчэнні памятных шыльдаў на аб’ектах горада, каб кожны мог даведацца аб гісторыі сваёй малой радзімы. 

Адкрылі гістарычны аб’ект старшыня Кобрынскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч і старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук.

Ксенія ПАЛЬТО.

НА ЗДЫМКУ аўтара: адкрыцце шыльды; тэатралізаваная пастаноўка аб жыцці горада; здымак на памяць.

 

Города живая песня

В амфитеатре прошел праздничный концерт «Виват, Кобрин!». Открыли его воспитанники Кобринского районного центра детского творчества, в том числе участники образцового ансамбля народного творчества «Пралесачкі» и образцовой вокальной студии «Крыніца». На суд зрителя были предложены народные и современные песни и танцы.

Не оставила равнодушными кобринчан концертная программа «Пою тебе, мой Кобрин!» уроженки Кобрина, ныне проживающей в Польше Барбары Дроздинской. Знакомые всем слова горожане подпевали в тон артистке, а некоторым посчастливилось спеть с Барбарой дуэтом, как и кобринскому соловью Артёму Хотимко, который продолжил программу сольным выступлением.

Ксения ПАЛЬТО.

НА СНИМКЕ автора: праздничный концерт на сцене амфитеатра. Концерт Барбары Дроздинской. 

За вялікія каштоўнасці заўсёды даводзіцца плаціць вялікую цану. За сваю незалежнасць наша краіна заплаціла мільёнамі жыццяў – у Вялікай Айчыннай вайне загінуў кожны трэці беларус. Аднак нягледзячы на гэта мы выжылі і перамаглі, у поўнай меры заслужыўшы права звацца людзьмі на нашай цудоўнай зямлі. Кобрын адзначыў Дзень вызвалення і 731-ю гадавіну першага пісьмовага згадвання. Адкрыла свята ўрачыстае мерапрыемства, якое прайшло щ Кобрынскім Палацы культуры.

Кобрын – сапраўдная жамчужына Палесся, дзе спалучаюцца мінулае і сучаснасць, дзе ясна бачыцца будучыня, — адзначыў старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч. – Сёння тут стабільна развіваецца эканоміка, будуецца жыллё, павышаецца якасць аховы здароўя. Усё гэта і многае іншае – заслуга людзей, якія ўвасабляюць галоўнае багацце Кобрына. Я ўпэўнены, што мы і далей будзем памнажаць дасягненні продкаў і садзейнічаць далейшаму росквіту Кобрыншчыны.

Павіншаваць кабрынчан у гэты дзень прыехалі прадстаўнікі гарадоў-пабрацімаў – Ціхарэцка, Гусева, Ківерцаў, Бельска-Падляскага, Ліўнаў, Ковеля, віншаванні даслалі Семятычы і Мяндзыжэц-Падляскі (Польшча), Канеў (Украіна), Ульцэн (Германія), Гларус (Швейцарыя), а таксама Кахульскі раён (Малдова). Як падкрэсліла старшыня Лівенскага гарадскога Савета народных дэпутатаў Алена Канішчава, павага чалавека да самога сябе пачынаецца з павагі да сваёй роднай зямлі, якая дае нам сілы жыць, развівацца і здзяйсняць подзвігі.

Уклад кабрынчан у развіццё рэгіёна падкрэсліў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васілій Дземідовіч. У гэты ўрачысты дзень узнагароды знайшлі пераможцаў спаборніцтва “Мы славу Кобрына працай памножым”. Пад апладысменты прысутных старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч уручыў прэміі і дыпломы за вялікі асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, адукацыі, гандлю і паслуг, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, медыцыны, спорту, аховы правапарадку і іншых сфер. Узнагароды знайшлі  прадстаўнікоў працоўных дынастый, шматдзетныя сем’і, а таксама грамадзян, якія прынялі актыўны ўдзел у падтрыманні ўзорнага санітарнага стану горада і захаванні жылога фонду. Самым маленькім героем дня стаў шматразовы пераможца спаборніцтваў па мотакросе ў Беларусі, Украіне, Польшчы, Літве і Эстоніі, адкрытага Кубка Рэспублікі Беларусь, прысвечанага 90-годдзю ДТСААФ Аляксандр Фрыдлендэр.

Выдатным падарункам для ўсіх гасцей, якіх ледзьве ўмясціла вялікая зала Палаца культуры, стала канцэртная праграма з удзелам таленавітых выканаўцаў і калектываў Кобрыншчыны, у тым ліку Вольгі Кожух-Камінскай, Веры Ярошык і народнага аркестра народных інструментаў Палаца культуры.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Другі дзень свята распачаўся з урачыстай цырымоніі ўскладання кветак да помніка ў скверы імя А.І. Марозава. Вянкі і кветкі ўсклалі старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васілій Дземідовіч, прадстаўнікі ветэранскага руху, прадпрыемстваў, арганізацый і службаў Кобрыншчыны, а таксама кіраўнікі дэлегацый гарадоў-пабрацімаў. Над урачыстай калонай луналі сцягі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “БРСМ”, а побач з помнікам стаялі ў ганаровай варце вучні кадэцкіх і юрыдычных класаў —  памяць аб’яднала ўсіх.  Дзмітрый БЯЛОЎ.

На здымку аўтара: вянкі да помніка ў скверы Марозава ўскладаюць Міхаіл Грышкевіч і Іван Даўжук.

Цікава было і на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра “Палессе”. Тут прайшло першынство Брэсцкай вобласці па хуткасным манеўраванні і фігурным ваджэнні карта.

Спаборніцтвы, у якіх прымалі ўдзел 8 каманд, праводзіліся пад кіраўніцтвам абласнога савета ДТСААФ. Як расказаў вядучы спецыяліст абласнога савета ДТСААФ Уладзімір Арцем’еў, гэта першы этап падрыхтоўкі спартсменаў да кальцавых гонак.

Для таго, каб стаць пераможцам, картынгістам было патрэбна без памылак праехаць усе фігуры за мінімальны час. Спаборнічалі ў трох узроставых групах, дарэчы, самаму маленькаму спартсмену, Кляменцію Куісу з Івацэвічаў, няма і пяці гадоў. Розніцу паміж групамі было відаць адразу – калі малодшыя спартсмены асцярожна разлічвалі свае сілы, то старэйшыя ўдзельнікі даволі ўпэўнена “дрыфтавалі” па складанай трасе.

Як адзначыў старшыня савета Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ Аляксандр Аксюціч, такія спаборніцтвы сталі добрай традыцыяй і ў Дзень горада праводзяцца ўжо ў трэці раз. У секцыі “Картынг” займаюцца каля 30 чалавек, нядаўна былі набыты 2 новыя карты.

Па выніках спаборніцтваў дзве кобрынскія каманды заваявалі першае і трэцяе агульнакамандныя месцы, пакінуўшы Пінску толькі другую прыступку п’едэстала.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

На здымку аўтара: моманты спаборніцтваў.

Кобрын гасцінны

Якія таленавітыя, працавітыя і гасцінныя кабрынчане, можна было ўбачыць на вуліцы Суворава і ў гарадскім парку, дзе раскінуліся гандлёвыя кропкі, выставы-продажы, тэатралізаваныя падворкі.

Аматарам шашлыку на кожным кроку прапанавалася зазірнуць ў вулічныя кафэ. Пачаставацца смачным сырам, марожаным, каўбасамі можна было ў час дэгустацыі прадукцыі Кобрынскага масларобна-сыраробнага завода і ВУП “Брэсцкія традыцыі”, купіць прысмакі ў фірменнай кропцы Кобрынскай птушкафабрыкі, пачаставацца буякамі і свежым мёдам госці маглі ў павільёне Кобрынскага вопытнага лясгаса.

Выйграць прыгожыя сурвэткі, ільняныя стылізаваныя мяшочкі ці камплект пасцельнай бялізны прапанавала фірма “Лангхайнрых Канфекцыён Бел”.

У раёне аквапарка свае вырабы прадставілі рамеснікі. Прылады з дрэва, карціны, лазовыя кошыкі, скарбонкі і многае іншае здзіўлялі пакупнікоў.

Гасцей сардэчна запрашалі тэатралізаваныя падворкі.

Людміла ПАШКОВІЧ

 

На стадионе «Юность» царило оживление. На каждой из его площадок нашли себе занятие по душе сторонники активного отдыха и здорового образа жизни.

В том, что и на половине игрового поля можно показать высший класс, болельщиков  убедили любители уличного баскетбола.  Районный турнир по стритболу «Оранжевый мяч» собрал 12 команд из Бреста, Кобрина, Малориты. Не смог расстроить планы начавшийся в разгар игры мелкий дождь. Влажное покрытие потребовало от игроков максимального мастерства. В результате победу одержала команда «СБН» из Бреста. Второе и третье места у кобринских дворовых команд «Мечта» и «Викинги».

Любителям мини-футбола пришёлся по душе международный турнир для игроков в возрастной категории «40+». Соперниками кобринских ветеранов футбола стали украинские и польские спортсмены. Все матчи носили бескомпромиссный характер, а проявленной ветеранами самоотверженности и воли к победе могли поучиться и молодые футболисты. В первом туре ветераны Кобрина обыграли команду из Польши со счётом 8:1, во втором – обошли команду из села Самары (Украина) со счётом 4:1, в третьем – проиграли команде из Луцка со счётом 4:1. В итоге Кубок турнира уехал в Луцк, кобринчанам досталось второе место. Приятно отметить, что этому ветеранскому коллективу уже более 20 лет и не один десяток турниров у него плечами. Его основной состав – Сергей Коцюбко, Вячеслав Тиборовский, Георгий Бровин, Вячеслав Левкович, Алексей Ногач – и сегодня дважды в неделю  устраивают  тренировки, чтобы не утратить мастерства, добытого  во время  игр в составе городской команды.

Запоминающимся моментом праздника стало также подаренное по случаю дня города показательное выступление парашютистов Брестского городского аэроклуба ДОСААФ.

Жанна ЕЛИЗАРОВА.

Адпачынак на любы густ

Адпачынак быў наладжаны на любы густ.

Аматарам вострых пачуццяў было прапанавана ўзмыць над родным Кобрынам на самалёце АН-2, а для самых смелых – скокнуць з парашутам. Таму шматлікія госці свята адпраўляліся ў вёску Барысава, адкуль вяліся палёты.

Здзейсніць экскурсію па Мухаўцы можна было на цеплаходзе “Гродна”.

Якім павінен быць дзень нараджэння? На гэтую тэму разважалі дзеці ў сваіх малюнках, конкурсная выстава якіх прайшла каля фантана. Пераможцамі сталі Аляксей Найбіч і Вераніка Чарвякоўская, прыз глядацкіх сімпатый быў уручаны за агульную работу Ірыне Юр’евай і Елізавеце Барылюк. Кожны атрымаў падарункі і станоўчыя эмоцыі.

Але самым яскравым падарункам гасцям свята стаў салют, які зайграў рознымі фарбамі над небам роднага Кобрына.

Людміла ПАШКОВІЧ.

Город Кобрин отпраздновал День рождения!: 1 комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *