Ганарымся алімпійскай спартсменкай з Кобрына Аляксандрай Коньшынай

Ганарыцца нашай краінай можна праз дасягненні людзей, якія, не шкадуючы сіл, цягнуцца да алімпійскіх вышынь, праслаўляюць малую радзіму, заваёўваючы пераможныя медалі, кубкі і ганаровыя граматы.

Нягледзячы на юны ўзрост, грамадскую павагу і прызнанне заслужыла  выпускніца СШ № 7 г. Кобрына, выхаванка КСДЮШОР Кобрынскага раёна Аляксандра Коньшына. Займацца спорта Аляксандра пачала ў раннім дзяцінстве. У пачатковых класах урокі фізкультуры былі ў яе самымі  любімымі. На адным з заняткаў, дзе трэба было кідаць мяч, дзяўчынка нечакана для самой сябе паказала рэзультат у 5 метраў, чаго не змаглі зрабіць хлопчыкі. Тады на Аляксандру звярнулі асаблівую ўвагу.

Штуршком для сур’ёзных заняткаў спортам стала для яе другое месца ў раённых спаборніцтвах, дзе дзяўчынка абараняла гонар школы. Т

 

ады яна зразумела, што для перамогі аднаго только жадання мала: да гэтага трэба прыкласці вялікія намаганні.

Настойлівую дзяўчынку заўважыў трэнер Мікалай Майсяюк. Ён пачаў трэніраваць яе ў кіданні кап’я. Спачатку не ўсё атрымлівалася, няўдачы засмучалі, але думкі спыніць трэніроўкі ў Аляксандры не ўзнікала. Натхнёная поспехамі славутай беларускай кап’екідальніцы Таццяны Халадовіч, дзяўчынка верыла, што таксама зможа дабіцца добрых вынікаў.

У 2016 годзе на абласным турніры ў Ваўкавыску Аляксандра паказала рэзультат 44 метры і стала абладальнікам сярэбранага медаля. Наступнымі былі рэспубліканскія спаборніцтвы , якія прынеслі Аляксандры за рэзультат 49 метраў ганаровае першае месца і далі магчымасцт паўдзельнічаць, адабралася на матчавай сустрэчы “Украіна, Беларусь, Турцыя”, якая праходзіла ў Луцку. Дзяўчына палепшыла рэзультат і адправіла кап’ё за 50 метраў. На памяць аб тых спаборніцтвах Аляксандра захоўвае сярэбраны медаль і плюшавага труса.

У тым жа годзе Аляксандра прымала ўдзел у XVI Сусветнай гімназіядзе сярод школьнікаў у горадзе Трабзон (Турцыя). Кабрынчанка вярнулася на радзіму з другім месцам, паказаўшы рэзультат 49,58 метра. Як заўважае спартсменка, тады хваляванне на чужой зямлі не дало перамагчы, бо спартыўная падрыхтоўка беларусаў не саступала замежнай.

У мінулым годзе Аляксандра Коньшына стала ўдзельнікам матчавай сустрэчы ў горадзе Бурса (Турцыя), адкуль прывезла бронзавы медаль. Ужо ў гэтым годзе Аляксандра палепшыла свой асабісты вынік на абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы: кап’ё спартсменкі пераадолела адлегласць у 57, 80 метра. 11-13 чэрвеня прайшлі Алімпійскія дні моладзі па лёгкай атлетыцы юнакоў і дзяўчат 2001-2002 г. н., дзе Аляксандра Коньшына кінула кап’ё больш чым на 52 метры і па гэтым выніку адабралася на  чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юнацтва,  які пройдзе з 5 па 8 ліпеня 2018 года на лёгкаатлетычным стадыёне спартыўнага цэнтра «Радноты» у горадзе Д’ёр (Венгрыя).

Дзяўчына хвалюецца, але трымаецца ўпэўнена, бо ведае, што зробіць усё, каб Кобрыншчына ёю ганарылася.

 

Ксенія ПАЛЬТО.

НА ЗДЫМКАХ з архіва Аляксандры Коньшынай:  у час спаборніцтваў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *