Жыць па запаветах продкаў

p41331161

    …Здавалася, што ў невялікай сялянскай хатачцы ў в. Аніскавічы гучаў невялікі званочак. Гаспадарыня Лідзія Трафімаўна Носар нетаропка, але так старанна, таўкла ў маленькай ступцы смажанае семя ільну.
    — Гэта, шаноўныя госці, самая здаровая, постная ежа,- расказвае нам свядомая жанчына. – Ведаеце, як такая прыправа надае смаку бульбе ці варанай квашанай капусце! А каілі яшчэ грыбочкі сухія захаваліся, то такі стол напярэдадні Вялікдзеня прынясе любой сям’і здароўе – цудоўна вырашае праблемы са страўнікам, гоіць і іншыя хваробы. Такія старажытныя рэцэпты перадала мне мая маці Надзея, а ёй у сваю чаргу бабуля Ірына.
    Лідзія Носар — сапраўдная захавальніца гісторыка-культурнай спадчыны сваёй вёскі. Яна родам са звычайнай сям’і сялян. І галоўнае, што помніцца з дзяцінства –цяжкая праца. Бацька Лідзіі быў універсальным спецыялістам – ладна майстрачыў чобаты, быў добры цясляр і сталяр. Маці Надзея Чопка славілася цудоўнай швачкай і ўсе сакрэты прафісійнага майстэрства перадавала сваім пяці дзецям.
    Да пачатку Вялікай Айчынай вайны сяляне масава вырошчвалі лён ў асноўным у Бародзічах, Гарадцы, Грушава і рабілі з яго даматканае палатно, якое самастойна фарбавалі, вышывалі на ім арыгінальны арнамент. Як вядома, адзенне з ільну мае шмат унікальных уласцівасцяў. У такой сарочцы добра працаваць у спякотнае надвор’е. Не так адчуваецца гарачыня. А якая выдатныя атрымліваліся тканіна з каноплі! Цяпер да гэтай расліны па вядомым прычынам негатыўныя адносіны. А раней ў яе было вельмі важае гаспадарчае прызначэнне. З каноплі выраблялі вельмі крэпкую вяроўку, надзейную аснову для мешкавіны. А палатно атрымлівалася з натуральным непаўторным блескам. Авеч’я шэрсць выпрацоўвалася таксама высокай якасці. З яе рабілі надзвычай шчыльнае палатно. Пінжакі, свэдры ці андаракі(спадніцы) атрымліваліся на славу – цёплыя, мяккія і ўтульныя.
    Шмат існавала ў мінулым абрадаў продкаў, якія добра памятае і да гэтае пары Лідзія Трафімаўна. Яна гаворыць, што ўсе буйныя Праваслаўныя святы людзі ў Ансікавічах раней адзначалі неяк па асобаму, былі больш набожнымі, чым сёння. Так, напрыклад, у ноч напярэдадні Раства Хрыстова маладзіцы любілі варажыць. У асноўным — на суджанага. Выходзілі на вуліцу і лічылі жэрдкі на плоце: прыгаварвая “маладзец-удавец”. Дзе лік спыніцца, такі і будзе муж. Калі маладзіца пачула, як сабака брэша на вуліцы – значыцца у той бок яна пойдзе сватацца. Часта прыносіл пеўніка ў хату, сыпалі зерне. Якое зярнятка першым клюне – тая дзяўчына і выйдзе перашай замуж. Вядома, што варажылі хутчэй з гумарам, чым усур’ёз. Аднак, штосці сапраўды супадала!
    На масленіцу пасля Раства Хрыстова жанчыны ішлі ў суседнія вёскі да родных каб разам
    прасці. У гэтае свята было прынята падаваць да стала фірменную страву – разам разпаранае у печы масла і сыр. Бліны ці хлеб з такім соусам імелі зусім іншы водар і смак.
    На Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы пеклі галушкі(маленькія булачкі). А падлеткі выходзілі на вуліцу і па традыцыі прыгаварваліна местным дыялекце: “Бусэнь, бусэнь на тобі галёпу, а дай мыні жыта копу”…
    Перад Вялікаднём у Вялікі чацвер Лідзія Трафімаўна рана ўстае і не кажучы ні воднага слова набірае вады з крынічкі, потым абмывае твары ўсіх родных і вылівае выкарыстаную ваду на тое ж самае месца. Жанчына сцвярджае, што скруаныя балячкі ў людзей ад такой працэдуры праходзяць, і на цэлы год паляпшаеца самаадчуванне. На Вялікдзень прыязджаў з суседняга сяла поп і асвятляў прадукты, за гэта атрымліваў два свежыя пасхальныя яйкі. З абеда ўсе збіраліся за святочным сталом. А маладыя хлопцы потым па традыцыі лапалі дзяўчат і палівалі іх вадой з калодзежу, а калі-некалі і зкідвалі ў купель. І за гэта маладзіцы былі абавязаны дзякаваць і дарыць пасхальныя яйкі, бо ў той дзень, як сцвярджалі свядомыя людзі, дзяўчаты павінны быць чыстымі.
    Лідзія Трафімаўна пражыла насычанае на падзеі і цяжкае жыццё. Перажыла Вялікую Айчыную вайну, бачыла на ўласныя вочы нямецкіх захопнікаў, бандэраўцаў і мадз’яраў. Кругом Аніскавіч былі непраходныя балоты, у якіх даводзілася хавацца ад фашыстаў.
    …А з сваёй другой палавінкай Аляксеям Васільевічам, які дарэчы родам з Ружан, яна пазнаёмілася, калі пакарала цэлінныя землі ў Казахстане. Хутка згулялі вяселле. Маладая пара прыехала на родную Брэсчыну і пасялілася ў маленькай хатке ў Аніскавічах. Адзін за адным паявілася шасцёра дзяцей. Лідзія Носар працавала швачкай у мясцовым быткамбінаце, потым поварам у школьнай сталовай. Муж – вадзіцелем у калгасе ім. Кірава (ААТ “Аніскавічы”). Ім яны і зараз жывуць у міры і згодзе. І нават сёння ніколі не забываюцца пра галоўны запавед продкаў – штодзённа працаваць дзеля шчасця.
    Цяпер у сям’і Носар дзесяць унукаў і сем праўнукаў. Сёлета Лідзіі Трафімаўне споўніцца 75 гадоў. Накоплены багаты жыццёвы вопыт, веды Лідзія Трафімаўна перадае нашчадкам. Традыцыі і абрады продкаў вучаць нас дабру, сапраўднай веры ў Бога, у самыя светлыя чалавечыя якасці. А такое нельга забываць.
    Тэкст i фота
    Рамана МЕЛЬНІКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *