У “Дыскаверы” сапраўдная піца!

…Шырокі выбар салатаў, піццы, хатняя салянка, гарачыя закускі і стравы з рыбы і мяса, марожанае, разнастайныя напоі, кактэйлі і фрукты… Можна доўга пералічваць прысмакі і далікатэсы, якія прапануюцца кліентам у піцэрыі “Дыскаверы” па вул. Матросава. Ідэя адкрыцця гэтага аб’екта ўзнікла ў дырэктара групы кампаній “Нашы вытокі” Сяргея Амельянчука невыпадкова.

— Ведаеце, мне часта прыходзіцца бываць у замежных камандзіроўках. І менавіта за мяжой удалося “падглядзець” найбольш эфектыўны і сучасны стыль арганізацыі  грамадскага харчавання, які захацелася рэалізаваць у родным Кобрыне, — дзеліцца сваімі меркаваннямі Сяргей Іванавіч.

Прэзентацыя піцэрыі адбылася ў верасні мінулага года. Аналагічная ўстанова была пабудавана і ў былым ваенным гарадку. Канцэпцыя гэтых аб’ектаў сапраўды заслугоўвае ўвагі. Яна распрацоўвалася з удзелам прафесіяналаў  са сталічнай кансалтынгавай кампаніі. “Дыскаверы” з англійскай мовы перакладаецца як “адкрыццё”. У інтэр’еры памяшканняў прасочваюцца матывы падарожжаў. Вось на паліцы радуе вока мініяцюра старажытнага фрэгата часоў Хрыстафора Калумба, навокал барная стойка і мэбля  драўляныя ў стылі рэтра. Зала разлічана на сорак пасадачных месцаў. У летні час пляцоўка на адкрытым паветры можа ўмясціць яшчэ прыкладна такую ж колькасць людзей.

– Галоўная мэта піцэрыі – прадаставіць магчымасць як асобным людзям, так і цэлым сем’ям атрымаць высакаякасны сэрвіс за дэмакратычны кошт, — распавядае Сяргей Амельянчук.  – А мы арыентуемся менавіта на сямейны адпачынак. Прадстаўнікі аддзела маркетынгу распрацоўваюць насычаныя культурна-забаўляльныя праграмы для дзяцей, уручаюць ім падарункі.

Дзякуючы адкрыццю кандытарскага цэха, групай кампаній “Нашы вытокі” паспяхова асвоены выпуск шырокага спектру хлебабулачных вырабаў, а таксама асновы для піцы, якія паступаюць як у аб’екты грамадскага харчавання, так і ў гандлёвую сетку горада і раёна.

Галоўная фірменная страва – піца. Яе налічваецца каля 20 розных найменняў. Усё залежыць ад пажаданняў наведвальнікаў. Аднойчы нават паспрабавалі прыгатаваць дэсертную піцу з шакаладам, вяршкамі і фруктамі.  Рэцэптура прадукту строга вытрымліваецца згодна з усімі прынятымі стандартамі. У склад піцы ўваходзіць у тым ліку і славуты сыр “Мацарэла”, які вырабляецца толькі ў Італіі.

Усё тэхналагічнае абсталяванне піцэрыі “Дыскаверы”  імпартнае і сучаснае. З адкрыццём гэтага аб’екта было створана пятнаццаць новых працоўных месцаў. Дарэчы, тут працуюць у тым ліку і мясцовыя выпускнікі Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання. З персаналам рэгулярна праводзяць майстар-класы спецыялісты еўрапейскага ўзроўню.

У былым ваенным гарадку ў “Дыскаверы” ўжо паспяхова ўкаранілася сістэма недарагіх гарачых абедаў. Як адзначае Сяргей Амельянчук, у бліжэйшых планах — рэалізаваць такі праект і  на плошчы Матросава, каб кліенты мелі магчымасць эканоміць і час, і сродкі.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКАХ: старшы повар Таццяна Царык гатуе фірменную піцу “Дыскаверы”; (злева направа) адміністратар Ларыса Камінская, афіцыянт Дзмітрый Асмалоўскі і загадчык вытворчасці піцэрыі “Дыскаверы” Ніна Юшчук.

У “Дыскаверы” сапраўдная піца!: 1 комментарий

  • 08/06/2011 в 9:27
    Permalink

    «Дискавери» — отличное заведение. Да и цены приемлемые. Особенно по сравнению с Брестом!Молодцы! Так держать!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *