Палажэнне аб абласным літаратурным конкурсе “Суніцамі пахне Айчына…”, прысвечаным 75-годдзю з дна нараджэння выдатнага беларускага паэта Міхася Рудкоўскага

Конкурс праводзіцца Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і кафедрай беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна” сумесна з упраўленнямі ідэалагічнай работы, культуры і адукацыі Брэсцкага аблвыканкама з мэтаю выяўлення літаратурна-творчых талентаў навучэнцкай моладзі і падтрымкі маладых літаратараў Брэстчыны.

Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу: да 30 год.

Колькасць месцаў: 6 (1 – першае, 2 – другіх, 3 – трэціх).

Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, вучоныя-філолагі, літаратурныя крытыкі, выдаўцы і грамадскія дзеячы Брэстчыны, вызначыць лепшыя работы ў кожнай катэгорыі.

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі (кнігі, часопісы). Лепшыя творы (проза, паэзія, эсэ, драматургія…) будуць апублікаваны. Конкурсныя работы дасылаюцца да 15 ліпеня 2011 года на адрас: 224013 г. Брэст, пр-т Машэрава, 75/1, к. 605, Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, з паметкай “На конкурс”, або на эл. адрас: krejdzich@tut.by

Вынікі конкурсу будуць падведзены да 15 жніўня 2011 года.

Уручэнне дыпломаў і прызоў адбудзецца 4 верасня ў г. Ганцавічы на рэспубліканскім свяце беларускага пісьменства.

Конкурсныя работы павінны быць выдрукаваны на адной старонцы папяровага ліста (памер – А-4). Агульны аб’ём работы не павінен перавышаць 3 (трох) лістоў фармату А-4.

На тытульным лісце неабходна ўказаць:

— прозвішча, імя, імя па бацьку;

— дату нараджэння;

— месца працы або вучобы;

— адрас для перапіскі;

— нумары кантактных тэлефонаў;

— Е-mail (калі ёсць).

Работы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, не разглядаюцца.

Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

Старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (старшыня журы конкурсу) А. М. КРЭЙДЗІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Тренера Мне порекомендовали жиросжигатели и я скинула более двадцати кг!