Песня лілася ад сэрца…

Дзе б ні выступалі артысты з народнага хору “Колас” Гарадзецкага СДК пад кіраўніцтвам заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь  Ігара Паўлавіча Чэрніка, у гледачоў застаюцца пазітыўныя эмоцыі і цудоўны настрой. Так было і на нядаўняй імпрэзе хору. Артыстаў з “Коласа” запрасілі на справаздачна-выбарны сход ветэранскіх арганізацый дзяржаўных устаноў, які адбыўся ў райвыканкаме. Дапамог з арганізацыяй гэтай паездкі дырэктар ААТ “Гарадзец-агра” Іван Цецярук. Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства самадзейныя артысты ад душы прэзентавалі свой унікальны рэпертуар з беларускіх, рускіх і ўкраінскіх народных песень. Шэраг аўтарскіх твораў прадставіў аўдыторыі  і Ігар Чэрнік. Кожны нумар прысутныя шчодра ўзнагароджвалі гучнымі апладысментамі, жадалі, каб “Колас” яшчэ доўга радаваў аматараў музыкі чароўным талентам.

Раман МЕЛЬНІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *