Хвалюючыя пытанні – на кантролі

Не паспеў яшчэ наступіць час пачатку асабістага прыёму грамадзян Кобрыншчыны намеснікам начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Ігарам Мальшаковым, як каля дзвярэй ужо з’явіліся першыя наведвальнікі. Як паказаў прыём, пытанні, з якімі прыходзілі людзі, былі самымі разнастайнымі.

— Значэнне такіх  прыёмаў на самой справе пераацаніць цяжка, — расказвае Ігар Аляксандравіч. – Па-першае, кожны грамадзянін можа, што называецца, напрамую расказаць пра свае праблемы. А па-другое, дзякуючы такой форме ўзаемадзеяння з грамадзянамі высвятляюцца  разнастайныя  факты парушэнняў у сферы падаткаабкладання, прадпрымальніцтва, а таксама бюракратызму і некампетэнтнасці чыноўнікаў. Іншымі словамі – гэта важна і карысна як для грамадзян, так і для нас.

А вось і першы наведвальнік – кабрынчанка Марыя Пятрова, якая прыйшла па пытанні нявыплаты заработнай платы яе сыну, які працаваў у адным Маларыцкім ПУП. Літаральна праз некалькі хвілін па пытанні нявыплаты заработнай платы звярнулася наступная наведвальніца – Ларыса Камарчук…

Паралельна з асабістым прыёмам грамадзян праходзіла і “гарачая лінія”, у ходзе якой усе жадаючыя маглі задаць пытанні па тэлефоне. Тэмы зваротаў – ад нязгоды з памерам налічанай пенсіі да скаргі на якасць прадастаўленай “маласямейкі”. Усе пытанні, узнятыя падчас прыёму, будуць разгледжаны, а адпаведным інстанцыям будуць накіраваны прадпісанні па вырашэнні існуючых праблем.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *