Лад жыцця – актыўная грамадзянская пазіцыя

Праведзеная кампанія па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутаў 28 склікання паказала, што моладзь актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці краіны.

У час правядзення выбарчай кампаніі кандыдата ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28 склікання Рамана Мельніка актыўнай грамадскай апазіцыяй адзначыліся навучэнцы Кобрынскага дзяржаўнага ліцэя сферы абслугоўвання Марына Юшчук і Кірыл Астапук. Маладыя людзі – члены Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Марына і Кірыл узельнічалі ва ўсіх 11 пікетах, якія праводзіліся Раманам Мельнікам і яго даверанымі асобамі. Моладзь раздавала грамадзянам лістоўкі, заклікала пазнаёміцца з кандыдатам ў дэпутаты і дарыла пазітыўныя эмоцыі. Такая неабыякавасць да агульнай справы не магла застацца без увагі. Раман Мельнік, які быў выбраны ў дэпутаты, завітаў у ліцэй, каб асабіста падзякаваць маладым людзям за актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Марыне і Кірылу былі ўручаны Лісты падзякі ад Кобрынскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, старшынёй якой з’яўляецца Раман Мельнік, а таксама сертыфікаты на падпіску на газету “Кобрынскі веснік”, дысконтныя карткі.

Раман Васільевіч падкрэсліў, што за такімі маладымі людзьмі – будучыня, гарант стабільнасці і развіцця грамадства.

Людміла ПАШКОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ аўтара: Раман Мельнік віншуе Марыну Юшчук.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *