Лепшы матэрыял аб пошце – у Алены Бакун!

Цяжка знайсці для газеты больш надзейнага і вернага сябра, чым пошта. Менавіта паштальёны — жывыя праваднікі “раёнкі” ў кватэры кабрынчан, нясуць не толькі свежыя навіны, але і цяпло сваёй душы. Не дзіва, што паштовая тэматыка, спектр паслуг, лёсы людзей, якія выбралі гэтую неабходную прафесію, заўсёды займаюць на старонках нашай газеты сваё пачэснае месца. Гэта выдатна пацвердзіла дасягненне карэспандэнта Алены Бакун, якая заняла першае месца ў конкурсе “Лепшы матэрыял аб пошце-2017” па Брэсцкай вобласці ў групе “Друкаваныя СМІ: раённыя выданні” за публікацыю “Быць патрэбнай усім” у газеце “Кобрынскі веснік”. Акрамя таго, падзякі за ўдзел у конкурсе ўдастоілася карэспандэнт “КВ” Жанна Елізарава. Віншуем з заслужанымі ўзнагародамі!

Дзмітрый БЯЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ аўтара: узнагароды і прызы Алене Бакун уручае начальнік Кобрынскага раённага вузла паштовай сувязі Наталля Міхнёнак.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *