Самыя актуальныя навіны – у раённай газеце!

Падпісная кампанія на перыядычныя выданні на другі квартал бягучага года выйшла на фінішную прамую. Актыўна праходзіць яна і на газету “Кобрынскі веснік”, тым больш што непасрэдны ўдзел у ажыццяўленні падпіскі прымаюць разам з прадстаўнікамі пошты карэспандэнты газеты на чале з яе галоўным рэдактарам Раманам Мельнікам. На гэты раз дэлегацыя зацікаўленых накіравалася ў Кобрынскі Палац культуры. У буйнейшай  установе  культуры горада ёсць нямала тых, хто сябруе з раёнкай на працягу дзесяцігоддзяў, а хтосьці ўпершыню аформіў квартальны падпісны абанемент на «Кобрынскі веснік» і чакае цікавых навін.

Намеснік дырэктара па адміністратыўна-гаспадарчай частцы Галіна Заяц – наш даўні сябар, таму выпісвае газету адразу і  ахвотна раіць яе іншым, бо менавіта з “раёнкі” можна даведацца аб тым, чым жыве рэгіён, якія клопаты турбуюць людзей і якімі дасягненнямі яны ганарацца. Як і іншыя аматары газеты, якія аформілі квартальную падпіску, Галіна Васільеўна атрымала дысконтную карту, якая прадастаўляе скідкі на тавары і паслугі ў некаторых арганізацыях і прадпрыемствах горада.

Жанна ЕЛІЗАРАВА.

НА ЗДЫМКУ: шчаслівая  ўладальніца  дысконтнай карты  Галіна Заяц.

Самыя актуальныя навіны – у раённай газеце!: 2 комментария

  • 07/06/2018 в 13:30
    Permalink

    Что в вашем понимании правда в газете?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 04/06/2018 в 8:45
    Permalink

    Интересные новости будут, как начнут журналисты писать правду. а не то что скажут.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *