Наталля Канько: “Ордэн з рук Прэзідэнта – вялікі гонар!”

 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў узнагароды шматдзетным маці і заслужаным дзеячам розных сфер. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі, якая прайшла ў Палацы Незалежнасці, прыняла кабрынчанка Наталля Канько, якая падзялілася сваімі ўражаннямі з чытачамі “КВ”.

У першую чаргу хацелася б адзначыць, што атрымаць ордэн Маці з рук Прэзідэнта — гэта вялікі гонар, — расказвае Наталля Анатольеўна. – Цырымонія, якая адбылася ў Мінску, прайшла проста выдатна – усё было арганізавана на вышэйшым узроўні. Вельмі прыемна, што інстытуту мацярынства ў нашай краіне надаецца вялікая ўвага – гэта гаворыць аб тым, што сямейныя каштоўнасці ў дзяржаве з’яўляюцца  нязменным прыярытэтам.

Як адзначыла Наталля Канько, вялікае ўражанне на яе аказала і культурная праграма, у тым ліку экскурсія па Палацы Незалежнасці, выстава калекцыйных касцюмных лялек Алены і Мікалая Байрачных і прэзентацыя работ “Карціны, якія ажылі” мастака Андрэя Смаляка. Кульмінацыяй паездкі стаў урачысты прыём.

— Сімвалічна, што мерапрыемства аб’яднала два святы – Дзень абаронцаў Айчыны і Дзень жанчын, — падкрэслівае Наталля Канько. – Як адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, гэта выдатная нагода для таго, каб уручыць узнагароды самым прыгожым і самым моцным. Мы ўсе былі вельмі розныя – шматдзетныя маці, славутыя спартсмены, ваенныя, кіраўнікі і настаўнікі, аднак у гэты дзень адчувалі адзінства ўсіх беларусаў, усяго нашага народа. Хочацца ад усёй душы падзякаваць за гэтую выдатную паездку, якая назаўсёды застанецца ў памяці ўдзельнікаў.

Запісаў Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота БЕЛТА.  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *