Пётр Зарэцкі: “Следчы літаральна жыве сваімі “справамі”

Гэта толькі ў вострасюжэтных кінастужках, здараецца, злачынцаў затрымліваюць за лічаныя хвіліны. У рэальнасці ж усё намнога складаней, сведчыць начальнік следчага аддзялення папярэдняга расследавання маёр міліцыі Пётр Зарэцкі. Круглыя суткі яго калегі знаходзяцца ў рабочым рэжыме. Спектр асноўнай дзейнасці падраздзялення Пятра Зарэцкага   даволі шырокі – ДТЗ, эканамічныя злачынствы, пажары, незаконны абарот наркотыкаў і гандаль людзьмі.

З  непасрэдным удзелам следчага аддзялення папярэдняга расследавання вяліся крымінальныя справы, якія атрымалі шырокі грамадскі рэзананс, – ліквідацыя наркапрытона ў былым ваенным гарадку, устанаўленне асобы махляра, які атрымаў ад адной з кобрынскіх фірм прадукцыю на сумму звыш 66 мільёнаў рублёў, і інш.

— Следчы ў прамым сэнсе жыве сваімі “справамі”, — упэўнены Пётр Пятровіч. – Ён павінен заўсёды валодаць сітуацыяй, дасканала ведаць не толькі ўсе накірункі юрыспрудэнцыі, але і мець навыкі псіхолага, дыпламата, быць эрудзіраваным чалавекам.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) лейтэнант міліцыі следчы Лідзія Місюля, Пётр Зарэцкі і следчы старшы лейтэнант міліцыі Віталь Шчэрба.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *