Завяршыўся фінансуемы Еўрапейскім саюзам праект «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі»

14 лютага ў Мінску адбылася заключная прэс-канферэнцыя праекта ЕС «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі». У час яе былі прадстаўлены распрацаваныя ў рамках праекта прэзентацыйныя матэрыялы, прызначаныя для прасоўвання Беларусі і беларускіх рэгіёнаў як на міжнародным, так і на ўнутраным турыстычным рынку.

Праект садзейнічаў укараненню перадавога еўрапейскага і ўмацаванню патэнцыялу для стварэння новых, а таксама для абнаўлення ўжо добра вядомых рэгіянальных турыстычных брэндаў і турыстычных прадуктаў.

Намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Міхаіл Партной расказаў аб выніках работы беларускай турыстычнай галіны і адзначыў, што толькі сумеснымі намаганнямі можна знайсці новыя напрамкі для развіцця беларускага турызму. Падкрэсліў ён і тое, што па выніках мінулага года ў рэспубліканскі бюджэт ад турыстычнай галіны паступіла каля 170 млн долараў, і ёсць надзея павялічыць гэтую лічбу ўжо ў найбліжэйшай будучыні.

– Рэгіянальны турызм не павінен быць аматарскім, яго трэба развіваць прафесіянальна. Для гэтага неабходны стратэгічнае бачанне, разуменне турыстычнага рынку, задавальненне патрэб турыстаў i матывацыя мэтавай аўдыторыі, – падвеў вынікі кіраўнік праекта Янэз Сіршэ. – І тады турызм будзе прыносіць прыбытак не толькі ад продажу білетаў ці гасцініц.

Нагадваем, што геаграфія праекта ўключала пяць пілотных дыстынацый: Аўгустоўскі канал, Камянец-Пружаны, Мсціслаў, Мядзель і Полацк. За два гады ў рамках праекта былі распрацаваны стратэгіі ўстойлівага развіцця для пяці пілотных дыстынацый і пакрокавыя планы адпаведных мерапрыемстваў. Акрамя таго, для кожнай з пілотных дыстынацый праекта былі распрацаваны ўласныя лагатыпы і стратэгіі брэндаў.

Ксенія ПАЛЬТО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *