Бой заўсёды побач

Міліцыянер-кінолаг групы затрымання Кобрынскага аддзела Дэпартамента аховы МУС РБ прапаршчык Уладзімір Гапанюк ужо некалькі гадоў не расстаецца са сваім баявым чатырохногім сябрам – нямецкай аўчаркай па мянушцы Бой. Вартавы парадку ўпэўнены, што сабака заўсёды з’яўляецца цудоўным памочнікам на службе. Падраздзяленні Дэпартамента аховы, якія заступаюць на маршрут патрулявання, на трывожны выклік гатовыя прыехаць у самыя кароткія тэрміны.  Іх паяўленне са службовым сабакам належным чынам уплывае на паводзіны зламыснікаў. А яшчэ Бой  выдатна бярэ след. Ён мае вельмі актыўны тэмперамент і ўспрымае пошукавую работу, нібыта гульню.


— Дзякуючы такім прыродным навыкам  сабакі мы паспяхова затрымалі выкрадальнікаў аўтамабіляў, — расказвае Уладзімір Гапанюк. – Недалёка ад кінутага “Фальксваген-Пасата” побач з  в.в. Луцэвічы і Буховічы  Бой хутка выявіў злодзея, які хаваўся ў хмызняку. У другім выпадку была ўкрадзена аўтамашына з в. Літвінкі. І аўчарка таксама па слядах “вылічыла” зламысніка. Ім аказаўся адзін з мясцовых жыхароў.

Уладзімр Гапанюк адзначае, што Бой даўно ператварыўся ў сапраўднага члена яго сям’і. Сабака жыве побач з домам у вальеры. Дзеці міліцыянера Андрэй і Маргарыта сябруюць з аўчаркай.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: Уладзімір Гапанюк (справа), старшына міліцыі Уладзімір Германюк і сабака Бой.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *