Пазнаёмся з сотняй птушак! Школа бёрдвочараў праводзіць набор у г. Кобрын

З 9 сакавiка па 30 красавiка  грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) правядзе ў г. Кобрын “Школу бёрдвочара” – бясплатныя курсы, якія навучаць вызначаць больш за 100 відаў мясцовых птушак. Запісацца могуць усе зацікаўленыя з 18 гадоў, адукацыя і прафесія не маюць значэння.

 Дзікая прырода побач з намі нават у гарадах. Мноства разнастайных птушак жыве ў парках, ля дамоў, напустках і ў хмызняках, на вадаёмах. Толькі ў Мінску зарэгістравана каля 200 відаў птушак.

Ці вядома табе, што ў горадзе жывуць два віды вераб’ёў? Ці можаш адрозніць узімку варону ад грака? Ці ведаеш, дзе адшукаць птушку года – шчыгла?

Бёрдвочынг – назіранне за птушкамі, цікавы і папулярны ў многіх краінах занятак. Гэтае хобі дорыць чалавеку радасць і задавальненне і дае магчымасць больш рухацца і разнастаіць сваё жыццё. 

Неабавязкова ехаць у экзатычныя краіны, каб пабачыць новых для сябе птушак. Палічы, колькі з 329 відаў беларускіх птушак ты ведаеш. Хочаш пазнаёміцца з іншымі?

Што цябе чакае ў Школе?

У Школе бёрдвочара ты вывучыш больш за 100 відаў птушак і пачнеш заўважаць іх у прыродзе. Усяго будзе восем тэарэтычных заняткаў у будні і дзве палявыя экскурсіі на выходных.

У Школе раскажуць не толькі як адрозніваць птушак, але і як апранацца для бёрдвочынгу, як складаць маршрут, як апісваць птушку, як правільна пазначаць яе месцазнаходжанне і дадуць шмат іншай карыснай інфармацыі.

Кожны вучань атрымае шпаргалку са спісам усіх птушак Беларусі і асноўнай інфармацыяй пра кожны від, а таксама вызначальнік.

Што ты дазнаешся пра сотню птушак?

  • як адрозніць самцоў ад самак, як выглядаюць маладыя птушкі, а як — дарослыя падчас гнездаванняі ў іншы час;
  • як адрозніць птушак па галасах;
  • дзе якіх птушак можна сустрэць;
  • чым харчуюцца розныя птушкі;
  • якія паводзіны і іншыя асаблівасці яны маюць.

Заняткі будуць праходзіць у «Эколага-бiялагiчным цэнтры дзяцей i юнацтва» па адрасе: вул. Савецкая, 104А

Каб запісацца ў Школу бёрдвочара, патрэбна да 06.03 паведамiць каардынатару адным з наступных спосабаў:

Тэл.: 8(029) 823 44 84, электронная пошта: mybox_sasha.net@mail.ru

Спяшайся: колькасць месцаў абмежаваная!

Кантактная асоба: Сербун Аляксандр Аляксандравiч

Школа бёрдвочара ладзіцца ў межах ініцыятывы “Будзь здаровы з птушкамі!”, якую АПБ правядзе сёлета ў 10 раённых цэнтрах Гомельскай і Брэсцкай абласцей: Гомелі, Тураве, Мазыры, Брэсце, Кобрыне, Маларыце, Камянцы, Баранавічах, Бярозе, Пружанах.

 Ініцыятыва рэалізуецца ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” (“БЕЛМЕД”), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА у парнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Грамадская арганізацыя»Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ)— найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі і з 2005 года — нацыянальны партнёр глабальнайпрыродаахоўнай асацыяцыі «BirdLife International», у якую ўваходзяць арганізацыі са 113 краін. АПБ — гэта больш за 3000 сябраў, валанцёраў і прыхільнікаў, 120 школьных клубаў і 15мясцовых аддзяленняў па ўсёй краіне. Арганізацыя працуе дзеля захавання біяразнастайнасці і далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды. Толькі разам мы зможамзахавацьдзікуюпрыродунашайкраіны — далучайся і ты!

Кантакты арганізацыі: г. Мінск, вул. Парніковaя 11, офіс4.

(+375 17) 369 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87

info@ptushki.org

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *