Сустрэча з выбаршчыкамі

Выбарчая кампанія ў Беларусі працягваецца. Вялікі інтарэс у насельніцтва выклікаюць пікеты, якія арганізоўваюць кандыдаты ў дэпутаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пры падтрымцы давераных асоб.

Кандыдат ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання па Кобрынскай Паўночнай  выбарчай акрузе №40, дырэктар  Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аляксандр Страчук абраў для сваіх пікетаў сельскую мясцовасць.  Сваё грамадска-палітычнае мерапрыемства ў мінулыя выхадныя  Аляксандр Сяргеевіч пачаў у вёсцы Запруды, затым наведаў Астромічы, Буховічы, Тэўлі, Стрыгава і Батчы.  Сяляне гэтых населеных пунктаў маглі не толькі пазнаёміцца з перадвыбарнай праграмай кандыдата ў дэпутаты, але і задаць набалелыя пытанні. Людзей цікавілі пытанні,  звязаныя з асвятленнем вуліц, рамонтам дарожнага пакрыцця, працаўладкаваннем моладзі, добраўпарадкаваннем тэрыторый.

Відавочна, што выбаршчыкі хочуць бачыць у дэпутатах людзей, здольных вылучыць і вырашыць  іх  надзённыя праблемы, таму да перадвыбарнай кампаніі ставяцца сур’ёзна і адказна.

Жанна ЕЛІЗАРАВА.

НА ЗДЫМКУ аўтара: Аляксандр Страчук (першы злева) падчас пікету ў аграгарадку Астромічы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *