Варта ведаць свайго кандыдата

Агітацыйная кампанія ў падтрымку кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання знаходзіцца ў актыўнай фазе. Акрамя сустрэч з выбаршчыкамі, выступленняў у СМІ, кандыдаты і іх давераныя асобы праводзяць пікеты ў шматлюдных месцах.

У Кобрыне на скрыжаванні вуліц Леніна і Савецкай адбыўся пікет у падтрымку кандыдата ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання па Кобрынскай Паўночнай выбарчай акрузе № 40 Івана Цецерука, дырэктара ААТ “Гарадзец-агра”. Пікет прайшоў пры падтрымцыдавераных асоб з ліку актывістаў прафсаюзнага руху.

Цікавасць да пікета выявілі жыхары горада. Давераныя асобы Івана Цецерука, сярод якіх старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васілій Лазарчук, адказалі на пытанні жыхароў, якія цікавіліся звесткамі з біяграфіі кандыдата, яго работай, справамі, перадвыбарнай праграмай.

Кабрынчанка Вераніка Ківачук заўважыла, што на выбары пойдзе абавязкова, і дадала, што з павагай ставіцца да кожнага, хто знайшоў у сабе сілы пабароцца за дэпутацкі мандат.

Жанна ЕЛІЗАРАВА.

НА ЗДЫМКУ аўтара: пікет ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты Івана Цецерука.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *