Перадвыбарная агітацыя ў разгары!

На Кобрыншчыне, як і па ўсёй краіне, набірае абароты перадвыбарная кампанія ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Першыя пікеты ў падтрымку кандыдатаў у дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета 27 студзеня распачалі работу на вуліцах нашага горада. У цэнтры каля кафэ “Ласун” кабрынчане атрымалі магчымасць пазнаёміцца з перадвыбарнай праграмай кандыдата ў дэпутаты  Брэсцкага абласнога Савета, галоўнага рэдактара газеты “Кобрынскі веснік” і старшыні Кобрынскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Рамана Мельніка, які асабіста прыняў удзел у рабоце сваёй ініцыятыўнай групы. Работа пікетаў выклікала зацікаўленасць з боку кабрынчан, якія ахвотна падыходзілі да агітацыйных стэндаў, каб пазнаёміцца са сваімі кандыдатамі.

Удзел у перадвыбарнай агітацыі прынялі і актывісты Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, якія ў рамках інфармацыйнай рэспубліканскай акцыі “Моладзь вырашае” прапанавалі выказаць свае пажаданні будучым народным выбраннікам.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ аўтара: перадвыбарны пікет Рамана Мельніка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *