Сабрала сяброў “Сустрэча”

Жывая музыка, душэўная песня, добрыя вершы ды шчырыя усмешкі. Гэта – творчая сустрэча “Вітаем вас сардэчна”, арганізаваная Кобрынскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якая прайшла нядаўна ў кінатэатры “Вясёлка”.

Менавіта на Кобрыншчыне ў 2012 годзе, калі быў арганізаваны фестываль клубаў і сацыяльных ініцыятыў  пажылых людзей, быў распачаты рух людзей старэйшага пакалення, — расказвае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Кобрынскага райвыканкама Таццяна Бойка. – Хацелася б шчыра пажадаць удзельнікам творчых поспехаў і ўмацавання адносінаў паміж клубамі і запэўніць, што збоку ўлады нашы людзі пажылога ўзросту заўсёды знойдуць падтрымку.

У гэты дзень у госці да кабрынчан прыехаў народны хор ветэранаў “Тонус” Жабінкаўскага Дома культуры пад кіраўніцтвам Людмілы Дошчык і вакальная група народнай песні “Гаспадыні”  са сваім мастацкім кіраўніком Уладзімірам Палоска  з тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва  Ленінскага раёна горада Брэста. Гасцей сустракаў клуб “Сустрэча”, які даўно заваяваў добрую славу у жыхароў Кобрыншчыны.

— Такія мерапрыемствы сталі традыцыйнай формай работы з пажылымі людзьмі, на працягу якіх у прадстаўнікоў старэйшага пакалення ёсць магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці, пашырыць кола зносінаў і знайсці новых сяброў, — адзначыла загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Кобрынскага ТЦСАН Святлана Сытая. – Усё гэта паляпшае якасць жыцця і садзейнічае актыўнаму даўгалеццю.

На працягу мерапрыемства госці пазнаёміліся з дзейнасцю і дасягненнямі клуба “Сустрэча”, паслухалі душэўныя песні, вясёлыя прыпеўкі, пранікнёныя вершы, ацанілі прыгожае дэфіле ў стылі “рэтра” і самі прадэманстравалі выдатныя творчыя здольнасці ў разнастайных жанрах. Прысутныя атрымалі зарад добрага настрою і пазітыву. Як адзначыла кіраўнік клуба “Сустрэча” Вера Жуковіч,  падобныя ініцыятывы – не проста магчымасць адысці ад суму і адзіноты, але і выдатная магчымасць самарэалізацыі, якая працягвае жыццё і робіць яго насычаным і цікавым.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

ЗДЫМАК аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *